Дата нараджэння:
1904 Пухавічы, аг., Мінская вобласць
Дата смерці:
26.12.1987 Мінск, г.
Кароткая даведка:
работнік бібліятэкі (старшы бібліятэкар), узнагароджана медалём
Варыянты імя:
Кац Антаніна Аронаўна; Кац Таццяна Аронаўна
Імёны на іншых мовах:
Кац Тоня Ароновна (руская);
1041 сімвал
Даведка
Тоня Аронаўна Кац нарадзілася ў м. Пухавічы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер аграгарадок Пухавічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць). З сям’і саматужнікаў, служачых.
Скончыла школу 2-й ст. (1922), сацыяльна-гістарычнае/эканамічнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ (1926). Настаўніца геаграфіі 8-й Мінскай вячэрняй школы (1926–01.07.1930).
Старшы бібліятэкар […] аддзела (01.07.1930–10.05.1935), яўрэйскага аддзела (з 10.05.1935) Дзяржбібліятэкі БССР.
Загадчык бібліятэкі Клуба будаўнікоў, г. Мінск (1935–22.06.1941). Па сумяшальніцтве настаўніца геаграфіі 22-й НСШ г. Мінска (1935–22.06.1941).
У гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася ў эвакуацыі. Працавала чорнарабочай (1942–1943), майстрам па пераапрацоўцы агародніны (1943–1945) Плодаагародніннага трэста, ст. Кукмор, Казанская чыгунка, Татарская АССР. Вярнулася на Радзіму.
Старшы бібліятэкар аддзела апрацоўкі і службовых каталогаў Дзяржбібліятэкі БССР (01.11.1945–01.08.1963).
Узнагароды: медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.» (1946).