Нарадзіўся ў сядзібе Адамавічы / м. Падгорцы, Слуцкі пав., Мінская губ., цяпер не існуе (?), Слуцкі р-н, Мінская вобл.
З сям’і рабочых.
Адукацыя хатняя. Скончыў 3 класы. Стаж працоўны з 1915 г. У РІА, радавы (1917–1918). Удзельнік Першай сусветнай вайны. У Чырвонай арміі, радавы (1918?–1921?). Удзельнік Грамадзянскай вайны (1919). Ваяваў пад г. Глазавым, Вяцкая губ., Усходні фронт, быў ранены. Дэмабілізаваны.
Працаваў краўцом, г. Мінск (1929–1931). Уцюжчык на фабрыцы КІМ, г. Мінск (1931–1933), на фабрыцы імя Н. К. Крупскай, г. Мінск (1933–09.1934). Кантралёр Дзяржбібліятэкі БССР (25.09.1934–17.01.1940). Артыст міманса Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР (01.1940–06.1941).
У гады вайны знаходзіўся на акупіраванай тэрыторыі. З 1941 па 02.1942 г. пражываў у Мінску, з 02.1942 па 1944 г. у г. Слуцку, займаўся хатняй гаспадаркай. Артыст-статыст тэатра ў г. Слуцку (12.1943–06.1944). У РСЧА з 02.07.1944 г. Радавы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 09.1944 г. Радавы 635-га стралковага палка 143-й стралковай дывізіі. Пад г. Варшавай у 10.1944 г. папаў у нямецкі палон. Знаходзіўся ў лагерах для ваеннапалонных г. Скерневіцэ, Польшча (10.1944–01.1945), г. Цэле, Германія (студзень – 04.1945). Працаваў краўцом. Вызвалены войскамі Вялікабрытаніі (11.04.1945). Праходзіў дзяржаўную праверку, г. Нойштрэліц, Германія. У жніўні 1945 г. вярнуўся ў г. Мінск. Вахцёр, пажарны Дзяржбібліятэкі БССР (18/25.02.1946–01.02.1949).
Месца пахавання: г. Мінск.