Дата нараджэння:
19.08.1903 Працавічы, в., Слуцкі раён, Мінская вобласць
Дата смерці:
1969
Кароткая даведка:
работнік бібліятэкі, краязнавец, спецыяліст у галіне аховы здароўя, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І і ІІ ст., медалямі
Імёны на іншых мовах:
Барановский Иосиф Иванович (руская);
1663 сімвалы
Даведка
Нарадзіўся ў в. Працавічы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць) у сялянскай сям’і.
Удзельнічаў у правядзенні харчналогавай кампаніі (08–10.1921). Скончыў 7 класаў 1-й Мужчынскай гімназіі (пазней 1-я Савецкая школа), г. Слуцк (1921), медыцынскі факультэт БДУ (1928?). Член праўлення навукова-даследчага студэнцкага краязнаўчага таварыства БДУ (2-я пал. 1920-х). Удзельнік ІІ Усебеларускага краязнаўчага з’езда (1927). У 1920-я гг. прымаў удзел у вывучэнні гарадзішча Міханавічы каля г. Мінска. Штатны, пазаштатны супрацоўнік (1920-я; 01.–07.1932), рэцэнзент “Крытыка-бібліяграфічнага бюлетэня” (1934, № 9) Дзяржбібліятэкі БССР. У 1925–1927 гг. разам з бібліёграфам Ю. І. Бібіла і інш. працаваў у складзе бібліяграфічнай камісіі пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара У. М. Пракулевіча над падрыхтоўкай да друку бібліяграфіі па беларусазнаўстве за 1917–1927 гг.
У РСЧА з 22.06.1941 г. Прызваны Жардзеўскім РВК, Тамбоўская вобл. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (22.06.1941–09.05.1945). Начальнік медыцынскага аддзялення, вядучы хірург Палявога рухомага шпіталя № 705 Палявога эвакуацыйнага пункта № 83, 16-я армія, 11-я гв. армія, ваенны ўрач 2-га ранга, 3-га ранга, маёр медыцынскай службы. Ваяваў на Заходнім, Бранскім, 1-м Прыбалтыйскім, 3-м Беларускім франтах. Дэмабілізаваны.
Вярнуўся ў Беларусь. Загадчык Смаргонскага раённага аддзела аховы здароўя (1946–1952), Ашмянскага раённага аддзела аховы здароўя Гродзенскай вобл. (1952–1954).
Узнагароды: ордэны Чырвонай зоркі (11.05.1943), Айчыннай вайны II ст. (21.08.1944), Айчыннай вайны I ст. (14.06.1945), медалі “За баявыя заслугі” (28.02.1942), “За абарону Масквы” (06.08.1944).