Іван Мікалаевіч Самохін нарадзіўся ў Будзёнаўскім раёне Сталінскай вобласці УССР (цяпер частка Пралетарскага раёна, г. Данецк). Са шматдзетнай сям’і працоўных.
Да 1941 г. скончыў 7 класаў. 10.1941–05.1942 гг. – пражываў на акупіраванай тэрыторыі, руднік Абіточны, 05.1942–08.1943 гг. – на акупіраванай тэрыторыі, в. Барысава, Сеўскі р-н, Бранская вобл. 03.12.1944 г. прызваны ў рады Чырвонай арміі Сеўскім РВК Бранскай вобл. 03.12.1944–26.07.1945 гг. – стралок 384-га запаснога стралковага палка 44-й стралковай дывізіі, Уральская ВА. 26.07–01.11.1945 гг. – гарматны нумар 74-га запаснога артылерыйскага палка 44-й стралковай дывізіі, Уральская ВА. 10.1945–04.1947 гг. – служба ў радах Паўднёвай групы войск, Румынія: 01.11.1945–01.02.1946 – дальнамершчык 800-га зенітнага артылерыйскага палка 9-й зенітнай артылерыйскай Будапешцкай ордэна Б. Хмяльніцкага дывізіі, 01.02–01.10.1946 гг. – курсант Школы сяржанцкага саставу 9-й зенітнай артылерыйскай Будапешцкай ордэна Б. Хмяльніцкага дывізіі, 01.10.1946–26.04.1947 гг. – камандзір гарматы 800-га зенітнага артылерыйскага палка 9-й зенітнай артылерыйскай Будапешцкай ордэна Б. Хмяльніцкага дывізіі.
Курсант (26.04.1947–03.09.1948), камандзір аддзялення (03.09.1948–07.03.1949) 62-га асобнага вучэбнага танкавага батальёна 8-й гв. Прыкарпацка-Берлінскай механізаванай дывізіі Групы савецкіх акупацыйных войск у Германіі. Старшы пісар штаба (07.03.1949–01.02.1951), начальнік бібліятэкі (01.02–15.05.1951) 20-га гв. Чырванасцяжнага двойчы ордэна Леніна, ордэна Суворава Кутузава механізаванага палка 8-й гв. Прыкарпацка–Берлінскай механізаванай дывізіі Групы савецкіх акупацыйных войск у Германіі. 15.05.1951–15.05.1952 гг. – курсант курсаў падрыхтоўкі лейтэнантаў пры Курсах перападрыхтоўкі палітсаставу Групы савецкіх акупацыйных войск у Германіі, лейтэнант (24.05.1952).
Член ВКП(б) з 01.1952 г. 31.05.1952–19.03.1955 гг. – намеснік камандзіра 3-й батарэі па палітчастцы 273-га зенітна-артылерыйскага палка
4-й гв. зенітнай артылерыйскай дывізіі, 1-я гв. механізаваная армія, Група савецкіх акупацыйных войск у Германіі. 19.03.1955–11.1956 гг. – сакратар камсамольскага бюро 257-га гв. зенітна-артылерыйскага палка 4-й гв. зенітнай артылерыйскай дывізіі, старшы лейтэнант (17.05.1955). У 1955 г. скончыў 10 класаў Вячэрняй сярэдняй школы пры Дрэздэнскім гарнізонным Доме афіцэраў Групы савецкіх войск у Германіі. 11.1956–16.05.1957 гг. – сакратар камсамольскай арганізацыі 215-га зенітна-артылерыйскага палка 56-й зенітна-артылерыйскай дывізіі, 7-я механізаваная армія, Беларуская ВА. Намеснік па палітычнай частцы камандзіра батарэі артылерыйскай разведкі камандуючага артылерыі (16.05.1957–04.06.1957) 120-й гв. мотастралковай дывізіі, Беларуская ВА. Сакратар камсамольскай арганізацыі 842-га зенітнага артылерыйскага палка 120-й гв. мотастралковай дывізіі, Беларуская ВА (04.06.1957–30.11.1959). 02.11.1957 г. скончыў поўны курс (экстэрнам) Палтаўскага Чырванасцяжнага ваеннага вучылішча імя Рабочых Чырвонага Замаскварэчча. Капітан (12.07.1958).
1958–1964 гг. – вучоба на гістарычным факультэце БДУ (завочна). Прысвоена кваліфікацыя “гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы”. 30.11.1959–24.04.1962 гг. – начальнік клуба 355-га гв. танкавага палка 120-й гв. мотастралковай дывізіі, Беларуская ВА. Начальнік клуба (24.04.1962–13.01.1964), прапагандыст (13.01.1964–06.10.1966) 282-га зенітна-артылерыйскага палка 120-й гв. мотастралковай дывізіі, маёр (08.08.1964).
1965–1967 гг. – дэпутат Ленінскага раённага Савета дэпутатаў працоўных, г. Мінск. 06.10.1966 г. адкамандзіраваны па замене ў распараджэнне Камандуючага войскамі Паўночнай групы, ПНР. 31.10.1966–16.09.1971 гг. – начальнік Дома-музея імя фельдамаршала М. І. Кутузава, г. Баляславец, ПНР. 16.09.1971 г. адкамандзіраваны па замене ў распараджэнне Камандуючага войскамі Беларускай Чырванасцяжнай ВА. 18.10–20.11.1971 г. – старшы інструктар па культурна-масавай рабоце аддзялення прапаганды і агітацыі палітаддзела 5-й гв. танкавай арміі Беларускай Чырванасцяжнай ВА, г. Бабруйск. 20.11.1971–29.01.1973 гг. – начальнік гарадскога Дома афіцэраў, г. Пухавічы. 21.03.1973 г. звольнены з арміі.
Чэрвень – ліпень 1973 г. – навуковы супрацоўнік аддзела масавай навукова-асветніцкай работы ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, г. Мінск. 07.1973–10.1980 гг. – загадчык філіяла Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – Мемарыяльнага комплексу “Курган славы”, Мінская вобласць. 11.1980–06.1981 гг. – старшы інспектар па кадрах [СКТБ] Мінскага радыётэхнічнага інстытута. Начальнік пажарна-вартавой аховы (з 09.09.1983), пажарны 1-га класа (29.08.2003–15.11.2003) Дзяржбібліятэкі БССР.
Узнагароды: медалі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (09.05.1945), “За баявыя заслугі” (05.11.1954/07.01.1955), “За бездакорную службу” ІІ ст. (11.01.1960), “За бездакорную службу” І ст. (30.01.1965).