Антон Пракопавіч Лішай нарадзіўся ў в. Куркавічы Мінскага павета Мінскай губерні (цяпер в. Куркавічы, Мінскі раён, Мінская вобласць). З сям’і сялян.
Адукацыя 4 класы (1911–1915). Займаўся сельскай гаспадаркай ў роднай вёсцы (1915–1925). У 1925–1927 гг. – служба ў радах РСЧА, г. Вязьма. 1929 – 1935 гг. – служба ў радах міліцыі, г. Мінск. У 1935–1941 гг. працаваў на піўным заводзе, г. Мінск. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. На 12.1944 г. – быў у 89-ым артылерыйскім палку 62-ой стралковай Барысаўскай Чырвонасцяжнай і ордэна Працоўнага Чырвонага сцяга дывізіі ездавым 2-га дывізіёна, 3-ці Беларускі фронт. Пасля вайны працаваў на розных прадпрыемствах Мінска: 1945–1947 гг. – на акумулятарнай станцыі; 17.12.1948–3.12.1951 – у Трэсце паліва; 11.12.1951–14.09.1956 – на холадакамбінаце; 16.09.1956–07.06.1958 – старшы пажарнік Дзяржбібліятэкі БССР.
Узнагароды: медалі “За баявыя заслугі” (1942, 19.12.1944), “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (09.05.1945).