З сям’і рабочых. Нарадзілася ў Мінску.
1931–1941 гг. – вучоба ў СШ № 1 імя А. Пушкіна, г. Мінск. Чэрвень 1941 г. – эвакувацыя ва Узбекскую ССР. Вучоба на гістарычным факультэце Педагагічнага інстытута (г. Ташкент, восень 1941–12.07.1945), пасля заканчэння прысвоена кваліфікацыя “настаўнік і выкладчык гісторыі сярэдняй школы”. Верасень 1942 – жнівень 1943 гг. – праца настаўнікам у СШ № 77 імя М. В. Фрунзе, г. Ташкент. Сакратар камітэта ЛКСМБ у Педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага, г. Мінск (кастрычнік 1945 – сакавік 1947). Вучоба на завочным аддзяленні Дзяржаўнага бібліятэчнага інстытута імя В. М. Молатава, г. Масква (1946–31.07.1948), прысвоена спецыяльнасць “бібліёграф”. Бібліятэкар Дзяржбібліятэкі БССР (04.04.1947–25.08.1952), з лютага 1951 працавала (па сумяшчальніцтве) у Бібліятэчным тэхнікуме імя А. С. Пушкіна, г. Мінск. 1952 – жнівень 1961 – выкладчык бібліяграфіі ў Бібліятэчным тэхнікуме імя А. С. Пушкіна. Бібліятэкар бібліятэкі Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава (11.1961–09.06.1990). У 1990-я гг. – з’ехала ў Ізраіль.
Узнагароды: медаль “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (1945/1946).