Кароткая даведка:
бібліятэкар, бібліёграф, узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі
Дзявочае імя:
Русановіч Вольга Паўлаўна
Імёны на іншых мовах:
Легчилова Ольга Павловна (руская); Русанович Ольга Павловна (руская);
2286 сімвалаў
Даведка
Са шматдзетнай сям’і сялян. Нарадзілася ў в. Дворышча, Мінскі пав., Мінская губ., цяпер частка мікрараёна “Паўднёвы захад” г. Мінска.
З 01.03.1937 па 01.03.1939 гг. – працавала тэхнічным сакратаром ў аддзеле лістоў газеты “Звязда”, г. Мінск. Красавік 1941 г. – чэрвень/ліпень 1942 гг. – загадчык аддзела ўліку лётна-выпрабавальнай станцыі авіязавода № 1 Наркамата авіяпрамысловасці СССР, г. Мінск і Куйбышаў (з 1991 г. Самара). 24.06.1941 г. – эвакуіравана ў г. Куйбышаў. Чэрвень/ліпень 1942 – 1945 гг. – на пасадзе сакратара ваеннага аддзела ЦК КП(б)Б, г. Масква. Член ВКП(б) з 10.1945 г. 07.1945–1947 гг. – на пасадзе сакратара старшыні Дзяржплана і намесніка старшыні Савета Народных камісараў (з 26.03.1946 г. Савета Міністраў БССР). 1947–1948 гг. – існспектар спецчасці і кадраў Галоўнага ўпраўлення забеспячэння пры Савеце Міністраў БССР. 1948–09.1949 гг. – начальнік спецчасці і кадраў аэрафоталесаналаджвальнага трэста, г. Мінск. 09.1949–1951 гг. – вучоба ў Рэспубліканскай партыйнай школе пры ЦК КПБ, г. Мінск. 09.1951–1953 гг. – начальнік інспекцыі пры Міністэрстве гандлю БССР. 1953–1954 гг. – інспектар арганізацыйнага аддзела Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. 1954–1955 гг. – намеснік старшыні арцелі “Ударнік” па культурна-выхаваўчай працы, г. Мінск. 1955–1956 гг. – загадчык партыйнай бібліятэкі Пухавіцкага РК КПБ, г. Мар’іна Горка, Мінская вобл. 1956–1959 гг. – вызвалены сакратар мясцовага камітэта прафсаюзнай арганізацыі Дзяржаўнага тэатра оперы і балета, г. Мінск. 1959–1975 гг. – начальнік адміністратыўна-гаспадарчага аддзела Міністэрства культуры БССР. 1962–1965 гг. – вучоба на гістарычным факультэце БДУ, прысвоена спецыяльнасць “настаўнік сярэдняй школы”.
12.09.1975 г. – прынята на працу ў Дзяржбібліятэку БССР. 1975–1979 гг. – галоўны бібліёграф аддзела спецфонда. 03.10.1979 г. – пераведзена на пасаду старшага бібліёграфа аддзела спецфонда. На 31.01.1980 г. – старшы бібліятэкар. 10.06.1980 г. – звольнена з бібліятэкі.
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны ІІ ст. (06.04.1985), медалі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (09.05.1945), “Партызану Айчыннай вайны” ІІ ст. (194?) “За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна (1870–1970)” (1970), значок “За выдатную працу” (29.03.1972).