Нарадзіўся ў горадзе Свабодны Далёкаўсходняй вобласці (цяпер г. Амурскай вобласці, Расія).
08.1940/15.07.1941 г. прызваны ў рады РСЧА Свабодненскім ГВК, Хабараўскі край / Срэценскім РВК, Чыцінская вобл. (28.06.1941). Курсант Леніградскага вучылішча сувязі (06–12.1941). Памочнік начальніка сувязі па радыё (12.1941–08.1942, 08.1942–02.1943) 1011-га артылерыйскага палка 308-й Чырванасцяжнай стралковай дывізіі. Член ВКП(б) з 07.1943 г.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1942 г. Лейтэнант (03.06.1942). Камандзір агнявога ўзвода 1011-га артылерыйскага палка 308-й Чырванасцяжнай стралковай дывізіі (08.1942–02.1943), ст. лейтэнант (06.12.1942). Ад’ютант камандзіра 1011-га артылерыйскага палка 308-й Чырванасцяжнай стралковай дывізіі (02–08.1943). Камандзір батарэі 310-га гв. артылерыйскага ордэна Кутузава Аляксандра Неўскага палка 120-й гв. Рагачоўскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі 41-га стралковага корпуса (08–12.1943/20.03.1944), (05.1944–01./04.1945), 3-я армія. Вучоба ў Вышэйшай афіцэрскай артылерыйскай школе (12.1943/20.03.1944–05.1944), г. Сямёнаў. Начальнік разведкі штаба артылерыі 120-й гв. Рагачоўскай Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава Кутузава стралковай дывізіі (01–05.1945), памочнік начальніка штаба па разведцы (04–07.1945). Ваяваў на Сталінградскім (08.1942–02.1943), Бранскім (02–08.1943), 1-м (08–12.1943), 2-м Беларускіх (05.1944–01.1945, 01–05.1945) франтах. Капітан (19.01.1944). У баях за Сталінград быў кантужаны (1942), цяжка паранены ў грудную поласць (05.08.1944). Прадстаўляўся да звання Героя Савецкага Саюза (10.08.1944).
Пасля вайны працягваў ваенную службу. Камандзір дывізіёна 584-га гаўбічнага артылерыйскага палка 120-й гв. Рагачоўскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі Мінскай ваеннай акругі (07.1945–05.1946), камандзір батарэі 310-га артылерыйскага палка 120-й гв. Рагачоўскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі (05–11.1946). Начальнік сувязі штаба артылерыі 50-й гв. стралковай дывізіі 28-й арміі Беларускай ваеннай акругі, г. Брэст (11.1946–10.1948). Начальнік сувязі штаба артылерыі 22-й Харбінскай Чырванасцяжнай дывізіі 137-га стралковага корпуса Далёкаўсходняй ваеннай акругі (10.1948–09.10.1952). Маёр (18.02.1949). Начальнік сувязі штаба артылерыі 120-й гв. Рагачоўскай Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава стралковай дывізіі 41-га стралковага корпуса Беларускай ваеннай акругі (09.10.1952 –21.07/25.08.1953).
Працаваў наладчыкам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі на Мінскім заводзе спецаўтаматыкі (1972–1979?). Рабочы па сумяшчальніцтве гаспадарчага аддзела Дзяржбібліятэкі БССР (05.02.–15.12.1979).
Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны ІІ ст. (05.10.1943; 04.04.1945), Чырвонага Сцяга (25.10.1944), Чырвонай Зоркі (26.05.1945), Айчыннай вайны І ст. (06.04.1985), медалі “За абарону Сталінграда” (20.12.1942), “За баявыя заслугі” (31.07.1943; 15.11.1950), “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (09.05.1945), “За ўзяцце Берліна” (09.06.1945), “За ўзяцце Кёнігсберга” (09.06.1945).