З ГІСТОРЫІ ВЯДОМАЙ БЕЛАРУСКАЙ ПЕСНІ

З гісторыі вядомай беларускай песні

Чароўная і самотная песня “Купалінка”, якую ведаюць ці чулі амаль усе, адна з найбольш любімых песень нашага народа. Большасць з нас лічыць, што яна з’яўляецца вынікам народнай творчасці. І далёка не кожны ведае, што ў яе насамрэч ёсць аўтары, прычым аўтары вядомыя: музыку напісаў Уладзімір Васільевіч Тэраўскі (1871–1938), а словы належаць Міхасю Чароту (1896–1937).



Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) – настаўнік паводле адукацыі, удзельнік антыпольскага падполля і арганізатар паўстанцкіх атрадаў падчас грамадзянскай вайны. Быў акцёрам трупы Ул. Галубка. Уладальнік прыгожага бapытoну, спяваў у хоры У. Тэраўскага пpы “Бeлapycкaй xaтцы”. Ён быў адным са стваральнікаў літаратурнага аб’яднання “Маладняк” і ўладальнікам першага пасведчання аб’яднання. З 1920 г. супрацоўнік, у 1925–1929 гг. – рэдактар газеты “Савецкая Беларусь”.

Уладзімір Васілевіч Тэраўскі (1871–1938) адыграў вялікую ролю ў развіцці музычнага мастацтва Беларусі. Хормайстар, фалькларыст, дырыжор, кампазітар, ён увайшоў у гісторыю беларускай культуры як адзін са стваральнікаў нацыянальнай музычнай школы.

Упершыню песня “Купалінка” прагучала ў 1921 г. як фрагмент музычнага суправаджэння спектакля “На Купалле”, аўтарамі якога сталі менавіта Міхась Чарот (лібрэта) і Уладзімір Тэраўскі (музыка). Спектакль адбыўся ў Першым тэатры беларускай драмы (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы).

Спектакль “На Купалле” меў вялікі поспех і ў 1920-я гг. вытрымаў больш за 400 паказаў.

У наш час першыя такты песні “Купалінка” у Купалаўскім тэатры папярэднічаюць тэатральным званкам перад пачаткам спектакля.



Вось так выглядалі ноты песні “Купалінка”, надрукаваныя ў “Зборніку купальскіх і жніўных беларускіх песень” (Мінск, 1943 г.)