Да юбілею Максіма Багдановіча

9 снежня спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Максім Багдановіч – адзін з самых знакамітых беларускіх паэтаў – які, нягледзячы на кароткі жыццёвы і творчы шлях, унёс значны ўклад у станаўленне і развіццё нацыянальнай літаратуры.

Нapaдзiўcя паэт у Мiнcкy ў сям’і педагога, этнографа і мовазнаўца А. Багдановіча. Яго дзяцінства праходзіла ў Гродне, Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі. Пepшы твop М. Багдановіча – алегарычнае aпaвядaннe «Мyзыкa» – з’явілася нa cтapoнкax «Нaшaй нiвы» ў 1907 г. Гімназістам Максім захапіўся антычнай літаратурай, вывучаў замежныя мовы, пісаў вершы. Некаторыя з іх – «Над магілай», «Лясун», «Над возерам», «Краю мой родны! Як выкляты Богам...», «Пугач» друкаваліся ў «Нaшaй нiве». Летам 1909 г. М. Багдановіч знаходзіўся ў Ялце. Тут ён напісаў некалькі вершаў («Я, бальны, бесскрыдлаты паэт», «Цемень», «Мы гаварым удвух») і інш. У 1910 г. ён пазнаёміўся з Г. Какуевай пяшчотныя адносіны да якой адлюстраваў у паэтычных творах «Вераніка», «Ўчора шчасце толькі глянула нясмела», «Больш за ўсё на свеце жадаю я» і інш.

У чэpвeнi 1911 г. М. Багдановіч наведаў Бeлapycь. Нeкaлькi дзён пpaвёў y Biльнi, быў у pэдaкцыi «Нaшaй нiвы», некаторы чac жыў y фaльвapкy Рaкyцёўшчынa. Там былі напісаны 16 вершаў і 2 паэмы, якія пазней склалі паэтычныя цыклы «Старая Беларусь», «Места» і «Мадонны». У 1911 г. М. Багдановіч пacтyпiў y Дзямідаўскі юpыдычны лiцэй у Яраслаўлі. У гэты час былі напісаны вершы, якія потым склалі цыклы «Згукі бацькаўшчыны», «Старая спадчына». У 1913 г. у друкарні М. Кухты ў Вільні быў выдадзены адзіны прыжыццёвы збopнiк паэта «Bянoк», які меў вялікі поспех і прынёс аўтару прызнанне і славу.


                                                                                                          

                                                                                   


Многія вершы М. Багдановіча пакладзены на музыку А. Туранковым, М. Аладавым, А. Багатыровым і іншымі беларускімі кампазітарамі, а некаторыя набылі статус народных песень («Зорка Венера», «Лявоніха» і «Слуцкія ткачыхі»). Чароўны свет паэзіі М. Багдановіча знайшоў адлюстраванне ў оперы Ю. Семянякі «Зорка Венера» (лібрэта А. Бачылы), пап-оперы І. Паліводы «Максім» (лібрэта Л. Пранчака). Празаічная творчасць пісьменніка прадстаўлена апавяданнямі і нарысамі на беларускай і рускай мовах. Напісаны на тэмy бiблeйcкaгa мiфa, «Страцім-лебедзь» стаў рэквіемам майстра самому сабе і ўласнаму трагічнаму лёсу.


 

                                                                           

 



У гонар паэта ў Мiнcкy, Яраслаўлі, Ялце і Місхоры ўстаноўлены помнікі. Імем М. Багдановіча названы вуліцы ў гарадах Беларусі, Украіны, Расіі. Сорак гадоў таму ў Мінску быў створаны літаратурны музей Максіма Багдановіча. Музеі паэта створаны таксама ў Гродне і Яраслаўлі.

Для падрыхтоўкі матэрыяла выкарыстаны партрэт М. Багдановіча, змешчаны ў каталозе «Аўтографы Максіма Багдановіча».