Date of Birth:
26.11.1900 Ізабеліна, в., Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць
Date of death:
02.07.1977 Мінск, г.
Quick reference:
хірург, вучоны, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, заслужаны ўрач Беларусі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ст., Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі
Names in other languages:
Олешкевич Иван Бонифатьевич (russian);
2100 chars
Reference
Іван Баніфатавіч Аляшкевіч нарадзіўся ў в. Ізабеліна Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Кіраўскі раён Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1926 г. скончыў Кіеўскі медыцынскі інстытут. У 1926‒1930 гг. працаваў урачом Дабаснянскага ўрачэбнага ўчастка Бабруйскага раёна, загадчыкам хірургічнага аддзялення, галоўным урачом Буда-Кашалёўскай раённай бальніцы. У 1930‒1935 гг. з’яўляўся ардынатарам, затым асістэнтам у шпітальнай хірургічнай клініцы Мінскага медыцынскага інстытута. У 1935 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Всасывание из кишок при экспериментальном илеусе». У 1935‒1941 гг. працаваў асістэнтам факультэтскай хірургічнай клінікі Свярдлоўскага медыцынскага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны быў камандзірам аперацыйна-перавязачнага ўзвода і хірургам медыка-санітарнага батальёна. З 1945 г. вярнуўся да працы асістэнта ў Свярдлоўскі медыцынскі інстытут. Адначасова загадваў эксперыментальнай лабараторыяй Свярдлоўскага навукова-даследчага інстытута фізічных метадаў лячэння (з 1947 г. быў старшым навуковым супрацоўнікам). У 1948 г. вярнуўся ў Беларусь і стаў дацэнтам кафедры агульнай хірургіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1949 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Желудочно-ободочная фистула в клинике и в эксперименте». У 1949‒1965 гг. загадваў кафедрай шпітальнай хірургіі Віцебскага медыцынскага інстытута, а ў 1965‒1975 г. ‒ кафедрай хірургіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1950 г. атрымаў вучонае званне прафесара.
Іван Баніфатавіч ‒ аўтар больш за 150 навуковых прац па хірургічным лячэнні хвароб страўнікава-кішачнага тракту і жоўцевага пузыра, траўматычным шоку, анаэробнай інфекцыі, паталогіях шчытападобнай залозы, сардэчна-сасудзістай хірургіі. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 6 доктарскіх і 46 кандыдацкіх дысертацый.
У 1959 г. Іван Баніфатавіч удастоены ганаровага звання заслужанага ўрача БССР, у 1969 г. – заслужанага дзеяча навукі БССР. Ён узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1943), Айчыннай вайны II ступені (1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.