Вясёлы Касьян (сапраўднае імя Аўдзей Вікенцій Іосіфавіч)
Date of Birth:
1886 ці 1891 Губы, в., Вілейскі раён, Мінская вобласць
Date of death:
канец 1916
Quick reference:
пісьменнік, аўтар вершаў, апавяданняў, нататкаў, п'есы "Не розумам сцяміў, а сэрцам"
Aliases:
Весёлый Касьян; Вясёлы Касьян
Names in other languages:
Авдей Викентий Иосифович (russian);
1217 chars
Reference
Біяграфічныя звесткі аб гэтым малавядомым беларускім пісьменніку зусім бедныя. Вядома, што нарадзіўся ён у звычайнай сялянскай сям’і. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1905) і Віленскі настаўніцкі інстытут (1910). Выкладаў у гарадскіх вучылішчах Вільні і Вілейкі. У пачатку Першай сусветнай вайны быў прызваны ў армію. Загінуў у 1916 г. падчас аднаго з баёў на руска-аўстрыйскім фронце ў Карпатах.
Аб пачатку літаратурнай дзейнасці В. І. Аўдзея звестак не захавалася. Свае творы пісьменнік падпісваў псеўданімам Вясёлы Касьян. Ён пачаў друкавацца будучы студэнтам Віленскага настаўніцкага інстытута. У 1909 г. у часопісе “Крестьянин” было апублікавана апавяданне “Пустэльнік у свеце”, вытрыманае ў духу рэлігійнага павучання, і п’еса “Не розумам сцяміў, а сэрцам”, напісаная на тэму сялянскага жыцця беларускай вёскі пачатку ХХ ст. Апошні твор быў вельмі папулярным і яго неаднаразова ставілі самадзейныя тэатры. Першая пастаноўка на сцэне адбылася 28 сакавіка 1910 г. у Вільні. У далейшым камедыя друкавалася ў газеце “Вольная Беларусь” у 1918 г., а ў 1927 г. выйшла ў Вільні асобным выданнем. Пісаў пісьменнік таксама вершы, замалёўкі і допісы.