Уладзімір (свецкае імя Талюш Уладзімір Дзмітрыевіч)
Date of Birth:
1891 Залужжа, в., Старадарожскі раён, Мінская вобласць
Date of death:
студзень 1938
Quick reference:
удзельнік Першай сусветнай вайны, дзеяч Беларускай Праваслаўнай Царквы, новапакутнік Мінскай епархіі
Spiritual names:
Владимир; Уладзімір
Names in other languages:
Талюш Владимир Дмитриевич (russian);
1067 chars
Reference
Уладзімір Дзмітрыевіч Талюш нарадзіўся ў в. Залужжа Бабруйскага павета, Мінскай губерні (цяпер Старадарожскі раён Мінскай вобласці) у сям’і дыякана. Пасля заканчэння Мінскай духоўнай семінарыі (1912) працаваў настаўнікам у розных царкоўна-прыходскіх школах. У пачатку Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў армію. З 1918 г. зноў настаўнічаў. У 1920 г. У. Д. Талюш прыняў сан свяшчэнніка і быў прызначаны настаяцелем Свята-Георгіеўскай царквы ў роднай вёсцы. У красавіку 1933 г. яго арыштавалі за спробу сабраць сродкі для царквы. Айца Уладзіміра абвінавацілі ў контррэвалюцыйнай дзейнасці і асудзілі на 10 гадоў зняволення. Пакаранне адбываў ва Ухцінска-Пячорскім папраўча-працоўным лагеры. Паводле новага прыгавору лагернай тройкі НКУС у студзені 1938 г. У. Д. Талюша растралялі за антысавецкую агітацыю сярод зняволенных.
У 1989 г. пракуратурай БССР Уладзімір Дзмітрыевіч Талюш быў рэабілітаваны. У 1999 г. Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы айцец Уладзімір быў далучаны да ліку святых новапакутнікаў.