Quick reference:
спартсмен (стральба кулявая), майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту Беларусі, чэмпіён ХХХ летніх Алімпійскіх гульняў (2012, Лондан), бронзавы прызёр ХХVІІ (2000, Сіднэй) і ХХVІІІ летніх Алімпійскіх гульняў (2004, Афіны), чэмпіён свету (1990, 1994)
Name Options:
Мартынаў Сяргей Анатолевіч
Names in other languages:
Martynau Syargej (undetermined); Мартынов Сергей Анатольевич (russian);
1884 chars
Reference
Сяргей Мартынаў нарадзіўся у г. Верая Маскоўскай вобласці. Праз некаторы час пасля нараджэння Сяргея сям’я Мартынавых пераехала ў Брэст. У шостым класе хлопчык стаў наведваць секцыю стральбы ў сваёй школе.
У 1988 г. ва ўзросце 20 гадоў спартсмен упершыню трапіў на Алімпійскія гульні. Да гэтага на працягу двух перадалімпійскіх гадоў Сяргей Мартынаў заваяваў пяць залатых узнагарод на юніёрскіх першынствах кантынента, а таксама «золата» і «бронзу» на Спартакіядзе СССР, таму быў у ліку фаварытаў спаборніцтваў. Аднак на першых для сябе Алімпійскіх гульнях спартсмен заняў толькі 14 месца.
На наступныя XXV летнія Алімпійскія гульні ў Барселоне Сяргей Мартынаў не трапіў. На XXVI летніх Алімпійскіх гульнях 1996 г. Мартынаў прыпыніўся ўсяго за некалькі крокаў ад п’едэстала. У 1997–2012 гг. спартсмен некалькі разоў паўтараў абсалютны сусветны рэкорд (600 ачкоў з 600 магчымых) у стральбе з малакалібернай вінтоўкі лежачы.
XXVII і XXVIII Алімпійскія гульні сталі паспяховымі для Сяргея Мартынава: у стральбе з малакалібернай вінтоўкі лежачы спартсмен двойчы станавіўся бронзавым прызёрам.
У 2008 г. на XXIX Алімпійскіх гульнях у Пекіне Сяргей Мартынаў заняў восьмае месца ў стральбе лежачы, і трыццаць чацвёртае ў трохбор’і.
На XXX летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане 44-гадовы Сяргей Мартынаў паўтарыў свой сусветны рэкорд і набраў у кваліфікацыі 600 балаў з 600 магчымых. У фінале спаборніцтваў беларускі спартсмен выбіў 105,5 ачкоў і з сумай 705,5 стаў алімпійскім чэмпіёнам і сусветным рэкардсменам у стральбе з малакалібернай вінтоўкі.
На XXXI летніх Алімпійскіх гульнях ў Рыа-дэ-Жанейра заслужаны майстар спорту Беларусі Сяргей Анатольевіч Мартынаў выступаў у якасці трэнера беларускай зборнай па стральбе.
Даведка падрыхтавана на аснове матэрыялаў сайта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у 2019 г.