Start date:
1971 Полацк, горад, Віцебская вобласць
Quick reference:
філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка
Title Options:
Полацкі музей баявой славы
Names in other languages:
Музей боевой славы (russian); Полоцкий музей боевой славы (russian);
Previous Names:
Полацкі музей баявой славы; Полоцкий музей боевой славы
2250 chars
Reference
Музей баявой славы, філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка створаны і адкрыты ў 1971 г. у Полацку як аддзел Полацкага краязнаўчага музея. У 1985 г. пасля рэканструкцыі будынка ён зноў быў адкрыты для наведвальнікаў. З 2001 г. – філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Па інфармацыі на 01.01.2008 г. асноўны фонд музея налічвае 486 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны фонд – 618 адзінак. Плошча экспазіцыі складае 304 кв. м. Экспанаты размешчаны ў чатырох залах.
У раздзеле “Абарона Полацка. 27 чэрвеня – 16 ліпеня 1941” экспануюцца схема Полацкага ўмацаванага раёна, прадметы баявой экіпіроўкі дотаў, зброя абаронцаў горада і інш. Раздзел “Акупацыйны рэжым” расказвае аб зверствах гітлераўцаў на Полаччыне, тут размешчаны дыярама фрагмента лагера смерці ў в. Баравуха, асабістыя рэчы вязняў. У раздзеле “Партызанскі рух на Полаччыне” прадстаўлены дакументы пра дзейнасць антыфашысцкага падполля і партызанскага руху, друкарскі станок і падпольная газета “Бальшавіцкі шлях”, макет партызанскай кухні і зброевай майстэрні, схемы дыслакацыі партызанскіх атрадаў і блакады нямецка-фашысцкімі захопнікамі Полацка-Лепельскай зоны. Дэманструюцца таксама дыярама “Падрыў нафтабазы”, набор хірургічных інструментаў партызанскага шпіталя, матэрыялы пра выратаванне дзяцей Полацкага дзіцячага дома партызанамі і савецкімі лётчыкамі, баявая зброя кіраўнікоў і ўдзельнікаў падполля і партызанскага руху.
Раздзел “Палачане – Героі Савецкага Саюза і ўдзельнікі буйнейшых бітваў Вялікай Айчыннай вайны” знаёміць з фотаздымкамі, узнагародамі, асабістымі рэчамі Герояў Савецкага Саюза У. Е. Лабанка, Т. С. Марыненкі, М. С. Пруднікава, З. М. Тусналобавай-Марчанка, воінаў-вызваліцеляў, якія прымалі ўдзел у абароне Брэсцкай крэпасці, Курскай бітве і інш. У раздзеле “Вызваленне Полацка (Полацкая наступальная аперацыя 28.06. – 04.07.1944)” экспануюцца дакументы, фотаздымкі, баявая зброя ўдзельнікаў вызвалення Полаччыны, схема наступальнай аперацыі савецкіх войск. Музей праводзіць пошукавую і навукова-даследчую работу, з’яўляецца ініцыятарам стварэння ў наваколлі Полацка (в. Гомель) мемарыяльнага комплексу “Поле ратнай славы”.