Start date:
16.08.1979 Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць
Quick reference:
біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння
Names in other languages:
Еловский (russian);
Previous Names:
Ялоўскі заказнік-журавіннік
1212 chars
Reference
Заказнік-журавіннік рэспубліканскага значэння “Ялоўскі” быў створаны ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці ў 1979 г. для зберажэння прыродных месцаў росту журавін. У 2007 г. атрымаў статус рэспубліканскага біялагічнага заказніка.
Яго плошча складае 960 га. Больш за 80% тэрыторыі занята балотамі, найбольшыя з якіх – Ялоўскае і Коча. Па тэрыторыі пракладзены Карыценскі канал, у паўднёва-ўсходняй частцы маюцца два возеры – Пакнамерскія Вялікае і Малое. У флоры зарэгістравана 478 відаў вышэйшых сасудзістых раслін. У раслінным покрыве пераважаюць хваёвыя і бярозавыя лясы, маюцца таксама алешнікі. Сярод масіваў вярховых, пераходных і нізінных балот сустракаюцца мінеральныя выспы, укрытыя верасовымі, чарнічнымі і бруснічнымі хвойнікамі. У межах заказніка адзначаны рэдкі для Беларусі від расліны – расіца прамежкавая. Жывёльны свет таксама вельмі разнастайны. Тут зарэгістравана больш за 200 наземных пазваночных, з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь шэры журавель, чорны бусел, змеяед, беласпінны дзяцел, дупель, арэшнікавая соня і інш.
Заказнік з’яўляецца аб’ектам экалагічнага турызму. Ва ўстаноўленыя тэрміны ў ім дазваляецца збор грыбоў і ягад, паляванне.