Іван Мікалаевіч Усовіч нарадзіўся ў вёсцы Мазалі Чырвонаслабодскага раёна Мінскай вобласці (зараз у складзе Салігорскага раёна) у сялянскай сям’і.
З 1969 г. працаваў машыністам пад’ёмніка на 3-м Салігорскім калійным камбінаце Міністэрства хімічнай прамысловасці СССР у Салігорскім раёне. У 1976 г. перайшоў на працу машыніста горных вымальных машын у 4-е рудаўпраўленне вытворчага аб’яднання «Беларуськалій». На працягу многіх гадоў дамагаўся высокіх паказчыкаў на падземных работах па здабычы калійных солей для вытворчасці мінеральных угнаенняў, паспяхова выконваў планавыя заданні.
За высокія дасягненні і шматгадовую бездакорную працу быў узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы ІІ-й і ІІІ-й ступеняў.
У студзені 1990 г. за высокую прадукцыйнасць працы, актыўны ўдзел у засваенні прагрэсіўнай тэхналогіі вымання руды гідрамеханізаванымі комплексамі, вялікі ўклад у навучанне маладых рабочых Іван Мікалаевіч Усовіч быў узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы І-й ступені і стаў поўным кавалерам ордэна Працоўнай Славы.
З 1992 г. Іван Усовіч працаваў вадзіцелем аўтатранспартнага цэха аб’яднання «Беларуськалій». У 1999 г. выйшаў на заслужаны адпачынак.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнай Славы І-й (1990), ІІ-й (1981) і ІІІ-й (1975) ступеняў, медалямі, нагрудным знакам «Шахцёрская слава» ІІІ-й ступені.
Пераклад 2020 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».