З сям’і сялян. Нарадзіўся ў в. Пятроўшчына, Мінская губ., цяпер частка г. Мінска.
Да 1915 г. – вучоба ў царкоўнапрыходскай школе, казённай гімназіі, г. Мінск. Эвакуіраваны разам з сям’ёй. Скончыў вучобу ў мужчынскай гімназіі імя Аляксандра І, г. Волагда, Валагодская губ. Член РСДРП(б) з 1917 г. У кастрычніку 1917 г. паступіў на вучобу на фізіка-матэматычнае аддзяленне ўніверсітэта, г. Перм, Пермская губ., да вучобы не прыступіў, займаўся партыйна-рэвалюцыйнай працай.
Лістапад 1917 – сакавік 1918 гг. – адказны за выпуск газеты “Известия ГубИсполкома”, г. Волагда, Валагодская губ. Сакавік – лістапад 1918 гг. – на пасадзе тэхнічнага сакратара ГК РКП(б), тэхнічны сакратар, потым загадчык гарадскога аддзела ГубВыканКама РКП(б), г. Волагда Валагодскай губ. Кастрычнік 1918 – люты 1919 гг. – абраны сябрам і ўваходзіў у склад ГубКама РКП(б), г. Волагда.
У лютым 1919 г. мабілізаваны ў рады РСЧА на фронт барацьбы з войскамі адмірала А. Калчака. Люты – снежань 1919 г. – палітработнік 3-й арміі Усходняга фронту. Красавік 1919 г. – знаходзіўся на Пермскім накірунку (адзін з этапаў падрыхтоўкі да Пермскай аперацыі РСЧА, 20.06. – 1.07.1919 г.). Студзень 1920 – люты 1921 гг. – палітработнік 5-й арміі і [Пускба]. Сакавік 1921 – люты 1922 гг. – пасля разгрому арміі Калчака заняў пасаду намесніка загадчыка агітпрападдзела, г. Волагда. Люты 1922 – красавік 1924 гг. – палітработнік Чырвонай арміі ЗахВА. Да сакавіка 1925 г. – загадчык агітпрападдзела Акружнога камітэта КПБ, г. Бабруйск, Бабруйская акруга БССР, да снежня 1925 г. – сакратар РК КП(б)Б, г. Асіповічы, Бабруйская акруга БССР, да снежня 1926 г. – адказны сакратар рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Дзяржплана БССР, г. Мінск. У снежні 1926 – чэрвені 1927 гг. – сакратар РК КП(б)Б, г. Копысь, Аршанская акруга БССР, да лютага 1928 г. – сакратар ГК КП(б)Б, г. Орша, да верасня 1929 г. – інспектар НК рабоча-сялянскай інспекцыі БССР, г. Мінск.
Верасень 1929 – студзень 1933 гг. – вучоба на хімічным факультэце ў Ленінградскім хіміка-тэхналагічным інстытуце імя Ленсавета, па заканчэнні прысвоена кваліфікацыя “Інжынер-тэхнолаг-хімік”. Люты 1933 – люты 1935 гг. – вучоба ў Лесатэхнічнай акадэміі.
Сакавік – чэрвень 1935 г. – зменны інжынер папяровай фабрыкі “Герой працы”, г. Добруш, Добрушскі р-н БССР. Да лістапада 1935 г. – намеснік дырэктара па навуковай частцы Інстытута прамысловасці БССР, г. Мінск. Кастрычнік 1935 – жнівень 1936 гг. – на пасадзе старшыні Цэнтральнага праўлення прафсаюзаў вышэйшай школы, г. Мінск. Да мая 1937 г. – інжынер [торфагідра…] завода, да мая 1938 г. – інжынер БелПобытПрамСаюза, г. Мінск, затым інжынер па тэхніцы бяспецы папяровай фабрыкі “Герой працы”, г. Добруш, Гомельская вобл. Студзень 1940 – чэрвень 1941 гг. – інструктар прамысловага аддзела Абласнога камітэта КП(б)Б, г. Брэст.
У радах РСЧА (06.1941–05.1945). Палітработнік, намеснік начальніка склада паліва і шпіталяў 78-га запаснога стралковага палка. У сакавіку – красавіку 1944 г. удзельнічаў у баях пад гг. Цярнопаль і Бучач, Заходняя вобл., УССР. У красавіку 1944 г. быў цяжка ранены ў правую лапатку. Пасля выздараўлення працаваў намеснікам па палітычнай часткі шпіталя. дэмабілізаваны, маёр (20.09.1945).
Студзень 1946 – студзень 1948 гг. – па накіраванні Міністэрства лясной і папяровай прамысловасці СССР працаваў інжынерам па рацыяналізацыі на Сокальскім цэлюлозна-папяровым камбінаце імя В. У. Куйбышава, Валагодская вобл. Люты – верасень 1948 гг. – галоўны інжынер Папяровай фабрыкі, с. Самайкіна, Наваспаскі р-н, Ульянаўская вобл. Кастрычнік 1948 – верасень 1949 гг. – старшы інжынер Міністэрства лясной і папяровай прамысловасці БССР, г. Мінск. Верасень 1949 – май 1953 гг. – старшы кантралёр у Міністэрстве дзяржкантроля БССР, г. Мінск. Уваходзіў у беларускую групу МінДзяржКантроля СССР па рэзервах. З 05.1953 г. на пенсіі, пенсіянер рэспубліканскага значэння. Ліпень – жнівень 1953 г. – на часовай працы ў АН БССР. 21.10.1953 г. прыняты на працу ў Дзяржбібліятэку БССР імя У. І. Леніна старшым бібліятэкарам. 24.12.1954 г. звольнены.
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны ІІ ст. (30.04.1975/1.08.1986), медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (05.1945).