Нарадзілася ў в. Чорная Вірня, Рагачоўскі пав., Магілёўская губ., цяпер Жлобінскі р-н, Магілёўская вобл. З сям’і сялян.
У 1925 г. скончыла сельскую школу. 1931 г. – член сельсавета і прэзідыума, в. Бабоўка, Жлобінскі р-н. 1932–1936 гг. – вучоба на бібліятэчным аддзяленні ў Палітасветтэхнікуме, г. Магілёў. Атрымала кваліфікацыю “бібліятэкар”. Жнівень – лістапад 1936 г. – праца бібліятэкарам раённай бібліятэкі, г. Заслаўль. Лістапад 1936 – 1940 гг. –загадчык бібліятэкі і раённага парткабінета, г. Заслаўль. 1940 – чэрвень 1941 гг. – загадчык бібліятэкі спецшколы ВПС, г. Мінск. У ліпені 1941 г. эвакуіравана. Працавала загадчыкам бібліятэкі СШ № 1, г. Балакова, Саратаўская вобл. 1942 г. – па праходжанні 6-цімесячных курсаў медсёстраў працавала медсястрой і адначасова была камандзірам-інструктарам супрацьпаветранай і хімічнай абароны Дома абароны, г. Балакова. Лістапад 1943 г. – медсястра санітарнай часці Лепельскага артылерыйска-мінамётнага вучылішча, г. Барнаул, Алтайскі край. Лістапад 1944 г. – медсястра 2-га Омскага ваенна-пяхотнага вучылішча, г. Канск, Краснаярскі край.
У маі 1946 г. вярнулася на радзіму. 21.10.1946–19.06.1951 – бібліятэкар Дзяржбібліятэкі БССР. 18.06.1951 г. на аснове распараджэння старшыні Камітэта па справах культурна-асветных устаноў пры Савеце Міністраў БССР пераведзена на працу загадчыка бібліятэкай прафкабінета Беларускага Рэспубліканскага Савета прафсаюзаў.
Узнагароды: “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (28.03.1946).