З сям’і сялян. Нарадзіўся ў в. Навікі, Віцебская вол., Віцебская губ., цяпер Віцебскі р-н, Віцебскай вобл.
Член ВКП(б) з 1926 г. Верасень 1927 – верасень 1928 гг. – вучоба ў Савецкай партшколе, г. Магілёў, з ІІ курса перайшоў у Палітасветтэхнікум, г. Магілёў, вучыўся ў ім да красавіка 1930 г. Прысвоена спецыяльнасць “Палітасвет работнік”. Красавік – лістапад 1930 г. – загадчык школьна-курсавога аддзела Цэнтральнага палітасвет кабінета Наркамата асветы, г. Мінск. Лістапад 1930 – кастрычнік 1932 гг. – курсант, камандзір узвода 6-га стралковага палка 2-й стралковай дывізіі, г. Мінск. Лістапад 1932 – люты 1933 гг. – адказны інструктар па арганізацыі партыйнай работы ЦК ВКП(б) “Уральчыгункабуд”, г. Свярдлоўск. У 1933 г. пераехаў у Мінск. Да кастрычніка 1934 г. – сакратар партыйнай ячэйкі саўгаса Малая Сляпянка, да лютага 1936 г. – загадчык аддзела кадраў “Сантэхбуд”, г. Мінск, з верасня 1936 да кастрычніка 1937 г. – сакратар партыйнага камітэта шклозавода “Пралетарый”, да красавіка 1938 г. – інструктар Кастрычніцкага РК КП(б)Б, да ліпеня 1938 г. – сакратар партыйнага камітэта швейнай фабрыкі “Кастрычнік”, да верасня 1939 г. – сакратар Кастрычніцкага РК КП(б)Б. З 1937–1940 г. – член ГК КП(б) Б, г. Мінск, з верасня да лістапада 1939 г. – старшыня часовага ўпраўлення Ашмянскага павета, Вілейская вобл, да снежня 1939 г. – упаўнаважаны ЦК КП(б)Б па арганізацыі партыйнай работы ў Ашмянскім павеце, да лютага/красавіка 1940 г. – другі сакратар РК КП(б) Б, г. Ашмяны. Да ліпеня 1941 г. – загадчык прамысловага аддзела абкама КП(б)Б, г. Вілейка. 1940 – 1945 гг. – член Вілейскага Абласнога камітэта КП(б)Б.
15.07.1941 г. прызваны ў рады РСЧА Гжацкім РВК. Ліпень – жнівень 1941 г. – паліткіраўнік 159-га стралковага палка 64-й стралковай дывізіі, Заходні напрамак. 02.08.1941 г. атрымаў асколачнае раненне ў левае бядро. Жнівень – верасень 1941 г. – старшы паліткіраўнік шпіталя № 502, г. Гжацк, Смаленская вобл. Верасень – кастрычнік 1941 г. – старшы паліткіраўнік у рэзерве Галоўнага палітупраўлення РСЧА, г. Масква. 5/20.10.1941 г. накіраваны ў групу генерала Васіля Смірнова для абароны Масквы. Кастрычнік 1941 – снежань 1942 гг. – старшы інструктар па арганізацыі партыйнай работы палітаддзела тылу 52-й арміі, Волхаўскі фронт. У снежні 1942 – кастрычніку 1943 г. – намеснік начальніка палітаддзела 225-й стралковай дывізіі. У кастрычніку 1943 – студзені 1944 г. – намеснік начальніка шпіталя № 1991 па палітчастцы. У студзені – снежні 1944 г. – намеснік начальніка шпіталя № 2229 па палітчастцы, Волхаўскі, Ленінградскі, 3-ці Прыбалтыйскі франты. Меў званне “маёр”. У студзені – снежні 1945 г. – начальнік 1-га аддзела па арганізацыі партыйнай работы палітаддзела 60-й стралковай дывізіі Унутраных войск НКУС, г. Вінніца. Дэмабілізаваны (29.11.1945).
Снежань 1945 – верасень 1947 гг. – другі сакратар РК КП(б)У, г. Хмяльнік, Вінніцкая вобл. 1946 – 1947 гг. – член Райкама і бюро КП(б)У, г. Хмяльнік. Верасень 1947 – ліпень 1949 гг. – слухач Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КП(б)У, г. Кіеў. Верасень 1949 – студзень 1951 гг. – другі сакратар РК КП(б)У, с. Самгарадак, Вінніцкая вобл., 1950–1951 гг. – член РК і бюро КП(б)У, с. Самгарадак, люты 1951 – кастрычнік/снежань 1953 гг. – намеснік дырэктара МТС па палітчастцы, с. Джурын, 1951–1953 гг. – член РК КП(б)У, с. Джурын. Снежань 1953 – кастрычнік 1954 гг. – памочнік дырэктара школы ФЗН па культурна-выхаваўчай працы, да лютага 1955 г. – начальнік аддзела эсплуатацыі аўтобуснага парка, з сакавіка да кастрычніка 1955 г. – загадчык склада Белрыбгандаль, г. Мінск. Потым да ліпеня 1956 г. – старшыня калгаса імя І. Сталіна, Свірскі р-н, Маладзечанская вобл. 1955 – 1956 гг. – член РК КПБ, в. Свір, Мядзельскі р-н. Ліпень – снежань 1956 г. – загадчык склада Белгалоўзабеспячэння, г. Мінск. Студзень 1957 – ліпень 1962 гг. – загадчык склада гатовай прадукцыі, старшы гаспадарчы рабочы завода медпрэпаратаў, г. Мінск.
04.03.1963 г. прыняты на працу ў Дзяржбібліятэку БССР начальнікам пажарна-вартавой аховы. 15.01.1968 г. звольнены.
Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі (29.07.1944), медалі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (05.1945), “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (1945).