Нарадзіўся ў с. Лясное, Маршанскі пав., Тамбоўская губ., цяпер Зямеччынскі р-н, Пензенская вобл.
Адукацыя сярэдняя спецыяльная. Член КПСС. Служба ў радах РСЧА у Прыволжскай ваеннай акрузе (1943/1944–?) і на Дальнім Усходзе (1949–1964). Працаваў трэнерам у Ваенным вучылішчы Прыволжскай ваеннай акругі (1949–1964). Запрошаны ў Беларускую ваенную акругу, дзе працаваў старшым трэнерам на працягу 20 гадоў (1964–1984), трэнерам зборнай каманды БССР па цяжкай атлетыцы (1969–1979), трэнерам Рэспубліканскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства (1979–1984). Дзяржаўны трэнер па цяжкай атлетыцы ДСТ “Чырвоны сцяг”. Падрыхтаваў першага беларускага алімпійскага чэмпіёна Валерыя Шарыя, які выйграў залаты медаль на Гульнях у Манрэалі (1976). За сваю прафесійную трэнерскую кар’еру выхаваў шэсць чэмпіёнаў свету, сярод якіх неаднаразовы рэкардсмен планеты Альберт Галубовіч, дапамагаў трэніраваць будучых алімпійскіх чэмпіёнаў Уладзіміра Галаванава, Віктара Куранцова, сярэбранага прызёра Алімпіяды–1964 Уладзіміра Каплунова (1933–2015). Майстар спорту СССР (1964), Заслужаны трэнер БССР (1969).
Пажарны гаспадарчага аддзела Дзяржбібліятэкі БССР (08.01.1991 – ?).
Узнагароды: ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі “За перамогу над Японіяй” (194?), “За баявыя заслугі” (30.12.1956).
Месца пахавання: г. Мінск.