Нарадзіўся ў в. Серабранка, Рагачоўскі пав., Магілёўская губ., цяпер Рагачоўскі р-н, Гомельская вобл.
Студэнт аўтатэхнікума (04.1938–05.1941), г. Гомель. Курсант 1-га танкавага вучылішча (05.1941–21.10.1942), г. Горкі. Камандзір танка 2-га Запаснога танкавага палка (21.10–23.12.1942), малодшы лейтэнант (21.10.1942), камандзір танка 11-й танкавай брыгады (23.12.1942–26.12.1942/15.01.1943), 93-й танкавай брыгады (15.01–12.06.1943) Ленінградскі, Бранскі франты. Камандзір узвода ў 2-м Запасным танкавым палку (12.06–15.07.1943). Камандзір узвода 12-га асобнага танкавага палка / 126-га танкавага палка 6-га механізаванага корпуса (15.07–10/19.09.1943), Бранскі фронт. Камандзір узвода 20-й танкавай брыгады (10/19.09–09.10.1943), 3-ці / 4-ы Украінскі фронт. Пасля ранення знаходзіўся на лячэнні ў Эвакуацыйным шпіталі / клінічнай бальніцы імя Боткіна, г. Масква (09.10–24.12.1943). Камандзір узвода 62-й гв. танкавай брыгады 10-га танкавага корпуса, 1-шы Украінскі фронт (24.12.1943–27.10./16.11.1944). Член ВКП(б) з 03.1944 г. Слухач у Вышэйшай афіцэрскай бронетанкавай школе (16.11.1944–21.03.1945). Камандзір роты 2-га асобнага запаснога танкавага палка (21.03–24.06.1945). Камандзір роты 204-й танкавай брыгады 10-га механізаванага корпуса (24.06–01/09.08.1945). Афіцэр сувязі 204-й танкавай брыгады 10-га механізаванага корпуса (24.06/09.08–03.09.1945/28.01.1946), гв. лейтэнант (30.09.1945).
Пасля вайны працягнуў службу ў радах арміі. Камандзір узвода 109-га гв. танкавага палка (28.01.1946–20.01.1947). Слухач у 2-м Чырванасцяжным вучылішчы самаходнай артылерыі (20.01–27.03.1947). Праходзіў службу ў органах Дзяржбяспекі на афіцэрскіх пасадах (01.09.1947–11.05.1957), старшы лейтэнант (22.04.1949). Капітан дзяржбяспекі (26.01.1953). Старшы лейтэнант (19.10.1955). У 1956 г. скончыў (завочна) гістарычны факультэт БДУ. Загадчык па вучэбнай частцы СШ в. Рагінь (08.1957–02.1958). Старшы інструктар культурна-масавага аддзела ў Абласным савеце прафсаюзаў (02.1958–18.05.1960), г. Мінск. Служба ў органах МУС на пасадах сярэдняга і старшага начальнага састава (18.05.1960–20/21.04.1971). Меў званне “падпалкоўнік”. 14.03/18.03.1986 г. прыняты на працу ў Дзяржбібліятэку БССР пажарным.
Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі (20.04.1944), медалі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (09.05.1945), “За перамогу над Японіяй” (03.09.1945), “За баявыя заслугі” (19.12.195?), “За бездакорную службу” ІІ і І ст.