З сям’і сялян. Нарадзілася ў в. Аскеры, Бешанковіцкі р-н, Віцебская акруга, цяпер в. Аскершчына, Бешанковіцкі р-н, Віцебская вобл.
1937–1941 гг. – вучоба ў СШ г. Марыупаль, Сталінская вобл. У снежні 1942 г. вярнулася ў родную вёску. 01.10.1943–01.07.1944 гг. – радавы баец партызанскага атрада імя А. Суворава, Багушоўскі р-н, Віцебская вобл. 1947 г. – скончыла СШ, г. Мінск. 19.03.1948–01.09.1949 гг. – праца падлікоўцам на заводзе імя К. Варашылава, г. Мінск. Восень 1948 г. – пачатак вучобы на гістарычным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, не скончыла (?). 16.09.1949–01.10.1949 гг. – на часовай працы ў Дзяржбібліятэцы БССР.
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны ІІ ст. (06.04.1985), медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (12.02.1946).