Нарадзіўся ў с. Пераўлес, Пронскі пав., Разанская губ., цяпер Старажылаўскі р-н, Разанская вобл. Расія. З сям’і сялян.
У 1923–1930 гг. працаваў падсобным рабочым у арцелі інвалідаў вайны, г. Масква. 1930–1932 гг. – рабочы на тэлефонным заводзе “Чырвоная зара”, г. Ленінград. Да 1933 г. – рабочы на радыёзаводзе імя С. Арджанікідзе, г. Масква. 1933–1935 г. – служба ў радах РСЧА, г. Мінск. 1935–1937 гг. – рабочы на станкабудаўнічым заводзе імя С. Кірава, 1937 – чэрвень 1941 г. – экспедытар Дома Чырвонай Арміі, г. Мінск.
18.07.1941 г. прызваны ў армію Варашылаўскім РВК, г. Мінск. Ліпень – 06.11.1941 г. – радавы 271-й дывізіі Паўднёвага фронту, Крымская АССР. 06.11.1941 г. трапіў у палон каля г. Керч, Крымская АССР. Да 23.03.1945 г. знаходзіўся ў варожым палоне, г. Леверкузен, Германія, вызвалены амерыканскімі войскамі, г. [Генеў]. Вясна 1945 – красавік 1946 гг. – накіраваны ў 124-ты ваенны будаўнічы атрад, г. Мінск. Дэмабілізаваны (05.05.1946).
01.11.1946–16.04.1948 гг. – апальшчык Дзяржбібліятэкі БССР.
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны ІІ ст. (06.04.1985).