Нарадзіўся ў г. Яраслаўль Яраслаўльская губ., цяпер г. Яраслаўль, Яраслаўльская вобл. З сям’і служачага.
Скончыў 8 класаў СШ г. Яраслаўля і курсы чарцёжнікаў (1938). Вучыўся ў харэаграфічным вучылішчы, г. Яраслаўль (1931–1937). Праца чарцёжнікам у гумавым трэсце, г. Яраслаўль (1938–09.1939). Артыст балета ў Ансамблі песні і танца МВА, г. Масква (09.1939–03.1940). Артыст балета ў Ансамблі РСФСР (03.1940–10.1941). Брыгадзір – [манціроў.] Яраслаўскага радыёвузла (10.1941–02.1942).
Прызваны ў рады РСЧА Сталінскім РВК, г. Яраслаўль (02.1942). Курсант Яраслаўскага кулямётна-мінамётнага вучылішча (02–09.1942). Памочнік камандзіра кулямётнай роты 165-га стралковай дывізіі, 52 армія, Волхаўскі фронт (09.1942–03.1943). 18.10.1942 г. быў ранены. Лейтэнант (17.12.1942) 165-га стралковага палка, 52-я армія, Волхаўскі фронт. Атрымаў лёгкае раненне ў баі каля ст. Шапкі, Наўгародская вобл. (08.01/22.02.1943). Камандзір кулямётнай роты 225-га запаснога стралковага палка, 54-я армія, 3-ці Прыбалтыйскі фронт (03.1943–12.1944). Кантузія левай часткі цела ў баях каля в. Мясны Бор, Наўгародская вобл. (10.12.1943). Балетмайстар. 54-я армія (12.1944–01.1945). Балетмайстар і камандзір радыёўзвода 5-га запаснога палка сувязі, БВА (01–08.1945). Звольнены з радоў арміі (15.08.1945). Член ВКП(б) з 16.06.1952 г.
Саліст балета ў Яраслаўскай дзяржаўнай філармоніі (08.1945–01.1946). Артыст балета (з 1948 г. таксама саліст-танцор) Дзяржаўнага ансамбля песні і танца БВА (01.1946–1956). Артыст балета (1956–1967), рэдактар праграм эстрадных канцэртаў (1967–1970) Беларускай дзяржаўнай філармоніі, г. Мінск. Дырэктар Дома культуры Мінскай агародніннай фабрыкі (1970–01.03.1971).
01.03.1971–02.01.1978 гг. – электрафатограф Дзяржбібліятэкі БССР. 06.02.1978 г. зноў прыняты на працу ў Дзяржбібліятэку БССР аператарам па мікрафільмаванні, 01.10.1979–29.04.1986 гг. – аператар апарата мікрафільмавання і капіравання. Капіравальшчык у Дзяржаўным Акадэмічным вялікім тэатры оперы і балета БССР (вясна 1978).
Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны І ст. (06.04.1985), Чырвонай Зоркі (03.09.1944), Чырвонага Сцяга?, медалі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (09.05.1945).