Date of Birth:
24.04.1892 Бабруйск, г., Магілёўская вобласць
Date of death:
08.10.1967 Мінск, г.
Quick reference:
бібліятэказнавец, бібліёграф, перакладчык, педагог, першы дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Name Options:
Сіманоўскі Іосіф Бенцыянавіч
Names in other languages:
Симановский Иосиф Бенедиктович (russian); Симановский Иосиф Бенцианович (russian);
2891 char
Reference
Нарадзіўся ў Бабруйску, Мінская губ., цяпер Магілёўская вобл. З сям’і служачых.
З 1923 г. – студэнт педагагічнага факультэта сацыяльна-гістарычнага аддзялення БДУ. Скончыў 2-ю Віленскую гімназію, студэнт літаратурнага факультэта Сарбонскага ўніверсітэта (1911), скончыў філасофскі факультэт літаратурнага аддзялення Бернскага ўніверсітэта (1914). З 04.1917 г. працаваў перакладчыкам і журналістам у рэдакцыі энцыклапедыі братоў Гранат, у гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна, г. Масква. З 1918 г. у Бабруйску, працаваў намеснікам гарадскога Савета, старшынёй культсекцыі, член рэдакцыі мясцовай газеты. Загадчык Бабруйскай гарадской бібліятэкі імя А. С. Пушкіна (1918–1921). Памочнік дырэктара (з 07.1921), дырэктар (11.1921–1937, 17.05.1944–27.07.1961), выкладчык Вышэйшых бібліятэчных курсаў Дзяржбібліятэкі БССР. Ініцыятар стварэння ў 1926–1933 гг. філіялаў Дзяржбібліятэкі БССР у Віцебску, Магілёве, Гомелі, якія ў 1938 г. былі рэарганізаваны ў абласныя бібліятэкі. Дырэктар Навуковай медыцынскай бібліятэкі, г. Мінск (1937–06.1941). У 1942–1944 гг. – выкладчык Маскоўскага бібліятэчнага інстытута, у 1944–1952/1957 гг. – Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, першы загадчык кафедры бібліятэказнаўства. У 1921–1941 гг. – загадчык бібліятэчнага аддзела Глаўпалітасветы БССР, бібліятэкі Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі імя У. І. Леніна, г. Мінск, старшыня Цэнтральнай бібліятэчнай камісіі, Бібліяграфічнай камісіі ІБК. 1941–1943 гг. – у эвакуацыі ў г. Сталінград, Саратаў, Масква. Вярнуўся ў г. Мінск. У 1944 г. па яго ініцыятыве і пад кіраўніцтвам была праведзена работа па арганізацыі біблітэчнага факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. Імя І. Б. Сіманоўскага ўнесена ў “Кнігу Народнай Славы” Дзяржбібліятэкі БССР (08.08.1972). Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1957).
Працы: зборнікі вершаў “Закату” (Бабруйск, 1909), “Новый мир” (Бабруйск, 1910); перакладчык на беларускую мову твораў Г. Гейнэ, Э. Верхарна, А. Міцкевіча і інш. класікаў; адзін з арганізатараў дзяржаўнай бібліяграфічнай рэгістрацыі твораў друку БССР, стварэння выпуску серыі “Летапіс беларускага друку”, першай у краіне беларусазнаўчай бібліяграфічнай картатэкі, навукова-дапаможнай і рэкамендацыйнай бібліяграфіі; прымаў удзел у арганізацыі навукова-дапаможнай і рэкамендацыйнай бібліяграфіі (штомесячны бібліяграфічны бюлетэнь “Новыя кнігі БССР”); займаўся пытаннямі тэорыі, методыкі і развіцця нацыянальнай беларускай бібліяграфіі і бібліяграфіі краязнаўства, даследаваў бібліяграфічную дзейнасць бібліятэк; аўтар манаграфіі “Белорусская советская библиография” (1965), артыкулаў, дакладаў па бібліяграфічнай і бібліятэчнай дзейнасці.
Узнагароды: ордэны “Працоўнага Чырвонага Сцяга” (05.11.1932; 1949), медалі “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (1946), значок “За выдатную працу” (1957).