З сям’і сялян. Нарадзілася ў г. Ніжні Ноўгарад.
Вучоба ў 1-й Вопытна-паказальнай школе імя К. Ф. Рылеева па спецыяльнасці “кіраўнік дашкольнай установы”, г. Ніжні Ноўгарад (1917–1927). Загадчык дзіцячай пляцоўкі павятовага аддзела народнай адукацыі, с. Дашчатае, Выксунскі пав., Ніжагародская губ. (19.05–25.08.1928). Праца ў дзіцячым садку пры школе імя К. Ф. Рылеева, г. Ніжні Ноўгарад (Чэрвень – верасень 1927). Загадчык дзіцячага садка работнікаў народнай асветы/дзіцячы сад пры тэлефонным заводзе імя У. Леніна, г. Ніжні Ноўгарад (07.01.1929–01.02.1931). Вучоба на літаратурным факультэце Педагагічнага інстытута (не скончыла), г. Горкі (1935–1936). Загадчык дзіцячага садка работнікаў народнай асветы, г. Горкі (1936–05.1937). Праца ў дзіцячым садку № 5 трэста механічнага транспарта, г. Горкі (15.05.1937–02.1938). Выхавацель у абласной школе для глуханямых дзяцей і па сумяшчальніцтве бібліятэкар у Палацы піянераў, г. Горкі (10.02.1938–01.01.1942). Праца на ваенным заводе № 558 праціральшчыцай (06.05.1942–03.08.1945). Прынята ў рады ВКП(б).
27.08.1945 г. пераехала ў Мінск (сюды на працу быў пераведзены муж). З 16.04.1946 г. – бібліятэкар Дзяржбібліятэкі БССР. У характарыстыцы ад 04.05.1951 г. указана, што была бібліятэкарам аддзела спецзахоўвання. Загадчык сектара спецзахоўвання (01.02.1958), старшы бібліёграф спецфонду (01.09.1961–10.06.1965) Дзяржбібліятэкі БССР.
Узнагароды: медаль “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (1946).