З сям’і сялян. Нарадзіўся ў с. / ст. Калена, Новахапёрскі пав., Варонежская губ., цяпер Новахапёрскі / Елань–Каленаўскі р-н, Варонежская вобл.
Летам 1942 г. скончыў СШ у родным сяле. У тым жа годзе прызваны ў рады РСЧА Елань-Каленаўскім РВК. Прымаў удзел у абароне г. Варонежа (чэрвень – ліпень 1942 г.). Служба на палявой паштовай станцыі № 1623 (30.07.1942). Радавы 522-га стралковага палка 107-й стралковай дывізіі, лічыўся загінуўшым і фігураваў у Данясенні аб незваротных стратах (17.09.1942). 20.09.1942 г. быў ранены ў левую руку з пашкоджаннем косці. Лячэнне ў эвакуацыйным шпіталі № 3121, г. Чалябінск, інвалід ІІ групы (09.1942–27.02.1943). Звольнены са службы. Вярнуўся на радзіму.
1945–1946 гг. – падліковец на МТС, ст. Калена. 1947–1951 гг. – вучоба на гісторыка-філалагічным факультэце Дзяржаўнага ўніверсітэта, г. Варонеж. 1951–1952 гг. – перавёўся па лініі вучобы на філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск. Прысвоена кваліфікацыя “філолаг”. Старшы бібліятэкар Дзяржбібліятэкі БССР (19.02–01.08.1953).
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны ІІ ст. (29.06.1945), медалі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (09.05.1945), “За баявыя заслугі” (29.06.1945).