З сям’і святара. Нарадзіўся ў Мінску.
Скончыў 1-ю Мінскую дзевяцігадовую чыгуначную школу 2-й ступені (1923), 1 курс факультэта грамадскіх навук прававога аддзялення БДУ (1924), педагагічны факультэт літаратурна-лінгвістычнага аддзялення БДУ (1927?). Даваў прыватныя ўрокі. Бібліёграф Беларускай кніжнай палаты пры Дзяржбібліятэцы БССР (1920-я гг.).
Аспірант АН БССР. Вывучаў мову Тураўшчыны. Арыштаваны 18.07.1930 г. Асуджаны Калегіяй АДПУ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” паводле артыкула 58 пп. 4, 7, 10, 11 КК РСФСР на 5 гадоў высылкі, г. Пашахонне, Яраслаўская вобл. (10.04.1931). 07.1942 г. прызваны ў рады РСЧА Самаркандскім ГВК, Узбекская ССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1942 г. Удзельнік Сталінградскай бітвы, стралок, чырвонаармеец. Прапаў без вестак. Рэабілітаваны Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 30.01.1956 г.