Names in other languages:
Мерина Фаина Ароновна (russian);
1925 chars
Reference
З сям’і служачых. Нарадзілася ў Мінску.
Скончыла СШ № 7 г. Мінска (1929). Бібліятэкар Дома КСМ, г. Мінск (07.1929–1930). Бібліятэкар тэхнічнай бібліятэкі Сталінградскага трактарнага завода (1930–1932). Памочнік бібліятэкара, бібліятэкар чытальнай залы тэхнікі (09.1932–1936); загадчык аддзела тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры (1939), бібліятэкар VI разрада (03.03.–16.05.1939), загадчык чытальнай залы тэхнікі (17.09.1939–22.06.1941) Дзяржбібліятэкі БССР. Загадчык абанемента гарадской бібліятэкі імя М. Астроўскага, г. Камсамольск-на-Амуры, Далёкаўсходні край (1936–1938). У гады вайны ў эвакуацыі. Загадчык бібліятэкі агітпункта Ленінскага РК ВКП(б) г. Арджанікідзе (цяпер г. Уладзікаўказ, Рэспубліка Паўночная Асеція-Аланія) (1941–1942). Старшы бібліятэкар бібліятэкі Ленінградскай акадэміі ваенна-марскога флота імя К. Я. Варашылава, г. Самарканд, Узбекістан (1942–1944).
У 1944 г. вярнулася ў г. Мінск. Старшы бібліятэкар (25.09.1944–18.01.1948), з 01.03.1945 в. а. загадчыка чытальні і аддзела кнігазахоўвання, загадчык чытальнай залы тэхнікі (18.01.1948–14.09.1950), з 14.09.1950 – старшы бібліятэкар, з 01.08.1955 – старшы бібліёграф, з 16.02.1967 – старшы рэдактар, галоўны бібліёграф (08.03.1967–01.07.1971) Беларускай кніжнай палаты Дзяржбібліятэкі БССР. Скончыла Ленінградскі дзяржаўны бібліятэчны інстытут імя Н. К. Крупскай (бібліятэказнаўчы факультэт, 1952). З 01.07.1971 г. на пенсіі. У 1980-я гг. эмігрыравала ў Ізраіль.
Працы: складальнік і суаўтар бібліяграфічных паказальнікаў “Летапіс друку БССР”, “Музычная літаратура БССР: ноты: бібліяграфія асобных выданняў, 1917–1961” (1963), “Перыядычны друк Беларускай ССР, 1959–1963 гг.” (1964), зводных бібліяграфічных дапаможнікаў за 1961–1965 і 1966–1970 гг. “Кнігі Беларускай ССР” (1968, 1973) і інш.
Узнагароды: медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.» (1945); значок Міністэрства культуры СССР «За выдатную працу» (1962).