Нарадзіўся ў пас. Пісцова, Нярэхцкі пав., Іванава-Вазнясенская губ., цяпер в. Пісцова, Камсамольскі р-н, Іванаўская вобл.
1937–1941 гг. – вучоба на механічным факультэце Тэкстыльнага тэхнікума, г. Іванава. У снежні 1941 г. – прызваны ў рады РСЧА. У данясенні пра незваротныя страты 134-й стралковай дывізіі за 24.04.1942 г. быў пазначаны як той, хто “знік без вестак” (на самой справе быў цяжка паранены, Калінінскі фронт). Ваяваў у складзе Чырвонай арміі на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Член ВКП(б) з 10.1946 г. У 1956 г. паступіў ва Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут. 1957–19.06.1963 гг. – вучоба на юрыдычным факультэце БДУ, па заканчэнні якога прысвоена кваліфікацыя “юрыст”. Лістапад 1975 г. – звольнены ў запас. На момант звальнення меў званне падпалкоўніка. Студзень 1976 – ліпень 1980 гг. – працаваў старшым інспектарам, потым інжынерам, а пасля на пасадзе загадчыка агульнага аддзела [РП ДОК БССР], г. Мінск. Ліпень 1980 – чэрвень 1985 гг. – намеснік дырэктара па гаспадарчай частцы цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк, г. Мінск. Ліпень 1985 – красавік 1986 гг. – майстар УПТК трэста-Мегіённафтабуд, г. Мегіён, Ніжневартаўскі раён Цюменскай вобл. З 13.04.1987 па 20.10.1987 – працаваў у Дзяржбібліятэцы БССР начальнікам гаспадарчага аддзела.
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны I ст. (06.04.1985), медалі “За баявыя заслугі” (21.02.1945, 25.06.1954), “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (09.05.1945), “За бездакорную службу” (І, ІІ і ІІІ ст.)