Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943), узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі
Имена на других языках:
Волох Анатолий Александрович (русский);
1742 символа
Справка
Анатоль Аляксандравіч Волах нарадзіўся ў Мінску ў сям'і чыгуначніка. Скончыў чыгуначнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча і працаваў на Мінскім вагонарамонтным заводзе.
У снежні 1941 г. стаў чырвонаармейцам. Са студзеня 1942 г. ваяваў на Сталінградскім, Паўднёва-Заходнім, Варонежскім франтах. Сяржант Волах вызначаўся храбрасцю і знаходлівасцю і хутка стаў разведчыкам. 12 ліпеня 1943 г. А.А. Волах знаходзіўся ў складзе разведгрупы, накіраванай на захоп «языка». Дзякуючы агнявой падтрымцы сяржанта Волаха пастаўленая задача была выканана, а сяржант быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
У пачатку жніўня 1943 г. група савецкіх разведчыкаў сутыкнулася з вялікай калонай варожай пяхоты ў раёне Краснаполля Сумскай вобласці Украіны. Аўтаматчык Волах асабіста знішчыў 37 гітлераўскіх салдат, у рукапашным баі захапіў у палон нямецкага унтэр-афіцэра і даставіў яго ў сваю часць.
У канцы жніўня 1943 г. разведгрупа, у складзе якой быў А.А. Волах, атрымала заданне выйсці ў варожы тыл ў раёне горада Зянькоў Палтаўскай вобласці і вывучыць сілы праціўніка, агнявыя сродкі і іх размяшчэнне. Савецкія разведчыкі ўварваліся ў горад і сутыкнуліся з калонай варожых аўтамашын. Агнём з аўтамата сяржант Волах падбіў 2 варожыя аўтамашыны. У гэтым баі ён асабіста знішчыў каля 20 салдат і афіцэраў, а аднаго ўзяў у палон.
1 кастрычніка 1943 г. пры разведцы подступаў да ракі Дняпро каля горада Лебядзін адважны разведчык загінуў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 лістапада 1943 г. Анатолю Аляксандравічу Волаху было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).
Анатоль Волах быў узнагароджаны ордэнам Леніна (пасмяротна), двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.