Дата рождения:
24.11.1902 Баруны, аг., Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць
Дата смерти:
16.07.1990
Краткая справка:
гісторык, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, заслужаны работнік культуры Беларусі
Псевдонимы:
Барысевіч; Борисевич; Клышка-Малиновский; Клышка-Маліноўскі; Микулич; Мікуліч; Пётр
Имена на других языках:
Орехво Николай Семёнович (русский);
1819 символов
Справка
Арэхва Мікалай Сямёнавіч нарадзіўся ў в. Баруны Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці). У 1919 г. прымаў удзел у грамадзянскай (ваяваў супраць войск Юдзеніча) і польска-савецкай войнах. З 1920 па 1923 г. быў сакратаром Наўгародскіх павятовага і губернскага камітэтаў Расійскага камуністычнага саюзу моладзі (РКСМ). З верасня 1923 г. працаваў у апараце ЦК РКСМ, у 1924 г. быў першым сакратаром ЦК КСМБ, старшынёй Часовага Беларускага Бюро ЦК РКСМ. Са студзеня 1925 г. знаходзіўся на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі: сакратар Віленскага акруговага камітэта, член ЦК КПЗБ. У сакавіку 1926 г. арыштаваны, правёў пяць гадоў у зняволенні. У 1934–1935 гг. узначальваў Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ. З мая 1935 г. член Бюро, з ліпеня 1936 г. – прадстаўнік ЦК КПЗБ пры арганізацыйным апараце ЦК Кампартыі Польшчы ў Празе. З 1939 г. жыў у СССР. У час Вялікай Айчыннай вайны з 1944 г. быў у Войску Польскім. З 1945 г. працаваў у апараце Міністэрства грамадскай бяспекі Польскай Народнай Рэспублікі. У 1956–1984 гг. з’яўляўся навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.
Арэхва М.С. – аўтар прац па гісторыі рэвалюцыйнага нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі, Камуністычнай партыі і камсамола. Сярод іх – калектыўная манаграфія «Революционный путь Компартии Западной Белоруссии (1921–1939)» (1966), успаміны «Дела и люди КПЗБ» (1983). Ён адзін са складальнікаў і рэдактараў зборніка дакументаў і матэрыялаў «Борьба трудящихся Западной Белоруссии за социальное и национальное освобождение и воссоединение с БССР» (т. 1–2, 1962–1972), зборнікаў успамінаў «У суровыя гады падполля» (1958), «Годы испытаний и мужества» (1973), «Дела и люди КПЗБ» (1983) і інш. У 1981 г. яму прысвоена званне заслужанага работніка культуры БССР.