Дата рождения:
10.01.1914 Асіповічы, г., Магілёўская вобласць
Дата смерти:
22.03.1986
Краткая справка:
вучоны-гісторык, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, кавалер двух ордэнаў "Знак Пашаны" (1949, 1967), ордэна Дружбы народаў (1979)
Варианты имени:
Каменская Ніна Васільеўна
Имена на других языках:
Каменская Нина Васильевна (русский);
2712 символа
Справка
Нарадзілася Ніна Васілеўна Каменская ў г. Асіповічы Мінскай губерні (цяпер Магілёўская вобласць) у сям’і чыгуначніка. У 1929 г. скончыла сямігадовую школу і паступіла ў педагагічны тэхнікум у Рагачове. Пасля атрымання дыплома працавала настаўніцай няпоўнай сярэдняй школы ў в. Карытнае Асіповіцкага раёна. У 1937 г. скончыла гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута і стала настаўніцай гісторыі ў сярэдняй школе № 1 г. Магілёва. З 1938 г. працавала інструктарам гарадскога аддзела народнай адукацыі і выкладчыцай гісторыі ў сярэдняй школе № 4 у Бабруйску. У 1939 г. паступіла ў аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук СССР. У час Вялікай Айчыннай вайны эвакуіравалася ў Разанскую вобласць. У 1943 г. вярнулася ў Маскву. У 1944 г. скончыла аспірантуру. У 1945 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Образование Белорусской Советской Социалистической Республики». З 1954 г. вучылася ў дактарантуры. У 1958 г. абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Участие белорусского народа в разгроме интервентов и белогвардейцев и социалистическое строительство в Белоруссии в годы гражданской войны (1917‒1920)». У 1961 г. ёй было прысвоена вучонае званне прафесара. З 1944 па 1962 гг. Н. В. Каменская працавала старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам сектара, намеснікам дырэктара, у 1965‒1969 гг. дырэктарам Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР. У 1948‒1951 гг. займала пасаду загадчыка кафедры гісторыі БССР Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1962‒1964 гг. з’яўлялася дырэктарам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. З 1969 па 1974 г. была прарэктарам па навуковай рабоце і адначасова загадчыкам кафедры гісторыі БССР Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага. У 1974‒1984 гг. працавала старшым навуковым супрацоўнікам, кансультантам Інстытута гісторыі АН БССР.
Ніна Васільеўна ‒ аўтар больш за 150 навуковых прац, прысвечаных Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайне, гісторыі ўсталявання савецкай улады, станаўлення народнай адукацыі і правядзення культурнага будаўніцтва ў Беларусі. Сярод іх ‒ «Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» (1946), «Образование Белорусского советского государства» (1948), «Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя і ўтварэнне БССР» (1954), «Первые социалистические преобразования в Белоруссии (25 октября 1917 ‒ июль 1919 г.)» (1957), «Великий Октябрь в Белоруссии» (1977, у суаўтарстве), «Становление народного образования в Белоруссии (1917‒1920 гг.)» (1980) і інш.
Вучоны ўзнагароджана ордэнамі «Знак Пашаны» (1963, 1969), Дружбы народаў (1972), медалямі У 1981 г. Н. В. Каменская была ўдастоена ганаровага звання заслужанага дзеяча навукі БССР.