Нёманскі Янка (сапраўднае імя Пятровіч Іван Андрэевіч)
Дата рождения:
12.04.1890 Шчорсы, в., Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць
Дата смерти:
30.10.1937 Мінск, г.
Краткая справка:
пісьменнік, вучоны-эканаміст, грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі
Псевдонимы:
Нёманский Янка; Нёманскі; Нёманскі Я.; Нёманскі Янка
Имена на других языках:
Петрович Иван Андреевич (русский);
Криптонимы:
И.П.; І.П.; Я.Н-скі
4667 символов
Справка
Іван Андрэевіч Пятровіч паходзіць з беднай сялянскай сям’і, што жыла ў в.Шчорсы Навагрудскага раёна. Рана застаўся без маці, выхоўваўся бацькам і дзедам, але, як адзначаў пісьменнік у аўтабіяграфіі, (лепшым настаўнікам было само жыццё, сама натура. Тое навучанне, якое я атрымаў ад іх, самае дасканалае і не сатрэцца ніколі, пакуль мне выпадзе жыць і працаваць(. З дзіцячых гадоў ён прывык змагацца з жыццём і спадзявацца толькі на сябе. Тое, што ён, сялянскі сын з берагоў Нёмана, змог скончыць Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю і паступіць у Пецярбургскі універсітэт (1915 г.), сведчыла пра вялікія здольнасці і прагу ведаў. Але слухаць лекцыі давялося нядоўга — І.А.Пятровіч быў мабілізаваны ў царскую армію, прайшоў не адзін фронт грамадзянскай вайны. Пасля рэвалюцыі ён вяртаецца ў Петраград, працягвае заняткі ва універсітэце, актыўна ўключаецца ў рэвалюцыйную дзейнасць. І.А.Пятровіч працаваў у Беларускім Нацыянальным Камісарыяце, з’яўляўся членам Беларускага вольна-эканамічнага таварыства, створанага ў Петраградзе з мэтай развіцця навукі, культуры і народнай гаспадаркі Беларусі. У ліпені 1918 г. ён з’яўляўся ўдзельнікам і сакратаром Усерасійскага з’езда бежанцаў Беларусі. Актыўная праца І.А.Пятровіча была спынена, калі стварылася пагроза з боку белафінаў і генерала Юдзеніча. У 1919 г. Пятровіч уступіў у рады Чырвонай Арміі. Вялікі жыццёвы вопыт, набыты ім у цяжкія гады, сустрэчы з рознымі людзьмі, удзел у вялікіх падзеях стагоддзя, глыбокі роздум над імі — усё гэта не прайшло бясследна для такога ўдумлівага і назіральнага чалавека.
У верасні 1922 г. Іван Андрэевіч вяртаецца на радзіму і ўсяго сябе аддае справе будаўніцтва сацыялістычнай гаспадаркі і нацыянальнай культуры. Ён быў накіраваны ў планава-эканамічныя органы БССР і прызначаны адказным сакратаром Эканамічнага савета рэспублікі, затым намеснікам старшыні Дзяржплана краіны, стаў членам ЦВК БССР, абіраўся дэлегатам 8-га Усебеларускага з’езда Саветаў, прымаў актыўны ўдзел у рабоце Інбелкульта. І.А.Пятровіч — адзін з першых акадэмікаў Беларускай акадэміі навук (1928 г.) побач з такімі людзьмі, як Я.Колас, Я.Купала, Ц.Гартны, І.Замоцін, У.Пічэта і інш., у 1929—1931 гг. — вучоны сакратар Інстытута эканомікі АН БССР, затым загадчык аддзела эканомікі НДІ прамысловасці. У гэты час І.А.Пятровіч публікуе шмат навуковых артыкулаў, прысвечаных эканамічнаму становішчу Беларусі, дзе выказвае важныя назіранні, думкі і ідэі.
І ўсё ж у гісторыю нацыянальнай культуры І.А.Пятровіч увайшоў перш-наперш як пісьменнік Янка Нёманскі, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Той факт, што ў яго асобе спалучаецца і вучоны, і пісьменнік, наклаў свой адбітак на мастацкую творчасць. Характар грамадскай і палітычнай дзейнасці абумовіў праблематыку літаратурных пошукаў Я.Нёманскага. Яго творчасць немагчыма разглядаць без пастаяннай суаднесенасці з эпохай. Актыўны ўдзельнік барацьбы за перадавое, пісьменнік заўсёды знаходзіўся ў самай гушчыні падзей таго бурлівага, рэвалюцыйна-пераўтваральнага часу. Першы зборнік апавяданняў празаіка з’явіўся ў 1925 г., а ў 1928 г. быў перавыдадзены пад назвай (На зломе( (выйшаў таксама ў Ленінградзе ў 1930 г. на рускай мове). Аповесць (Партызан( і раман (Драпежнікі( друкаваліся на старонках часопіса (Полымя( ў 1927—1930 гадах, асобным выданнем не выходзілі. Усе апавяданні — (Над Кроманню(, (Рамэа і Джульета на Беларусі(, (Дэзерцір(, (Маці(, (Зварот(, (Тодар Базылёнак(, (Абмылка( — напісаны ў першай палове 20-х гадоў. Адлюстроўваючы жыццё сваіх герояў на сумежжы старога і новага, выкрываючы негатыўнае ў іх побыце, свядомасці, пісьменнік паказваў простых людзей, надзеленых глыбокім розумам і спагадлівым сэрцам, раскрываў працэс нарастання іх рэвалюцыйнай свядомасці. Раман (Драпежнікі( стаў адным з лепшых узораў беларускай раманістыкі 20—30-х гадоў, у якім эпічная ёмістасць спалучаецца з глыбокім аналізам рэчаіснасці. Аўтару ўдалося ахапіць многія пытанні перадрэвалюцыйнага часу, паказаць у рэзкім кантрасце страшную галечу працоўных і неверагодную раскошу пануючага класа. Адлюстроўваючы лёс асобных людзей, шматлікія сцэны і сітуацыі прыватнага побыту, Я.Нёманскі імкнуўся раскрыць асноўныя заканамернасці гістарычнага развіцця беларускага грамадства напярэдадні першай сусветнай вайны, стварыць сацыяльна-палітычны партрэт эпохі.
Мастакоўскія пошукі празаіка былі гвалтоўна абарваны вельмі рана, на самым узлёце пісьменніцкай творчасці. Ужо ў пачатку 30-х гадоў Я.Нёманскі не меў магчымасці працаваць на літаратурнай ніве. Пісьменніка абвінавацілі ў шпіёнстве на карысць Польшчы і ў (нацдэмаўшчыне(, 26 красавіка 1937 г. яго арыштавалі, а 30 кастрычніка расстралялі. Рэабілітаваны І.А.Пятровіч у 1957 г.