Дата рождения:
20.12.1899 Вялікая Вобрына, в., Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць
Дата смерти:
27.01.1957
Краткая справка:
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Баранавіцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі, дзяржаўны дзеяч, ганаровы грамадзянін г. Баранавічы
Имена на других языках:
Царюк Владимир Зенонович (русский);
2244 символа
Справка
Уладзімір Зянонавіч Царук (партызанская псеўданім «дзядзька Валодзя») нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Вобрына Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1919–1920 гг. удзельнічаў у грамадзянскай вайне. З 1920 г. У.З. Царук знаходзіўся на падпольнай працы ў Заходняй Беларусі. За рэвалюцыйную дзейнасць у 1926 г. быў арыштаваны польскай паліцыяй і трынаццаць гадоў правёў у турме. У пачатку Другой сусветнай вайны Уладзімір Царук уцёк з турмы і перабраўся на тэрыторыю Заходняй Беларусі, быў дэпутатам Народнага сходу, Вярхоўнага Савета БССР, старшынёй Стаўбцоўскага райвыканкама.
У час Айчыннай вайны У.З. Царук у складзе Паўночна-Заходняй аператыўнай групы ЦК КП(б) Беларусі знаходзіўся на Калінінскім фронце дзе кіраваў сувяззю беларускіх партызан з «Вялікай зямлёй» праз «Суражскія вароты». У сакавіку 1943 г. быў накіраваны на акупіраваную тэрыторыю памочнікам упаўнаважанага ЦК КП(б) Беларусі і Беларускага штаба партызанскага руху па Баранавіцкай вобласці. У тым жа годзе Уладзімір Царук стаў камандзірам партызанскага злучэння стаўбцоўскай зоны, якое налічвала больш за 2500 байцоў. Улетку 1943 г. партызаны злучэння «дзядзькі Валодзі» вялі жорсткія баі на рацэ Нёман: знішчылі 555 эшалонаў, 325 аўтамашын ворага, нанеслі вялікія страты ў жывой сіле.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 г. за ўмелае камандаванне партызанскім злучэннем, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Уладзіміру Зянонавічу Царуку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Пасля вызвалення рэспублікі Уладзімір Зянонавіч знаходзіўся на партыйнай рабоце, працаваў намеснікам старшыні Баранавіцкага аблвыканкама, старшынёй Баранавіцкага гарвыканкама, выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі.
На радзіме У.З. Царука створаны мемарыяльны музей. Яго імем названы калгас у Карэліцкім раёне, вуліцы ў Баранавічах, Стоўбцах, Карэлічах. У вёсцы Ярэмічы Карэліцкага раёна ўстаноўлены бюст Героя.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».