Дата рождения:
26.02.1929 Куцень, в., Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
18.12.1994
Краткая справка:
літаратурны і тэатральны крытык, публіцыст, кінадраматург
Имена на других языках:
Колас Георгий Данилович (русский);
2468 символов
Справка
Георгій Данілавіч Колас, адзін з самых цікавых беларускіх крытыкаў мінулага стагоддзя, нарадзіўся ў в. Куцень Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і, якая з канца 1929 г. жыла ў Пермскай вобласці (Расія). У 1947 г. ён скончыў Кудымкарскі настаўніцкі інстытут, потым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1951). Працаваў артыстам у Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР (1947–1949), потым акцёрам Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага (1950–1953). На працягу года з'яўляўся літсупрацоўнікам аддзела культуры рэдакцыі рэспубліканскай газеты «Сталинская молодежь» (1953–1954) і адначасова вучыўся завочна ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР. З 1955 па 1960 г. Г. Колас галоўны рэдактар па рэпертуары Упраўлення па справах мастацтваў Міністэрства культуры БССР, потым старшы інструктар метадычнага кабінета культасветработы Белсаўпрофа (1960–1961). Некаторы час быў раз'язным карэспандэнтам рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1963–1964), рэдактарам аддзела крытыкі, бібліяграфіі і мастацтва часопіса «Неман» (1967–1971), няштатным аўтарам Беларускага тэлебачання (1971–1974).
З 1974 г. Г. Колас займаўся творчай работай, аднак яго першыя рэцэнзіі і артыкулы аб тэатральным мастацтве, пачалі з'яўляцца ў друку з 1953 г. Яны былі апублікаваны ў рэспубліканскіх газетах і часопісах, на старонках саюзных выданняў («Советская культура», «Огонек», «Театр», «Труд»), гучалі ў радыёперадачах. Амаль усе артыкулы адрозніваліся ад жанру рэцэнзіі. Гэта былі літаратурна-мастацкія эцюды, якія аўтар пісаў так, што чытач быццам бачыў спектакль, прысутнічаў на ім. Літаратурная спадчына Г. Коласа – зборнікі «Тэатры Беларускай ССР у Другой Прыбалтыйскай тэатральнай вясне» (1957), «Спектаклі юбілейнага сезона» (1958), 1968) і іншыя, артыкулы, рэцензіі. Ён з'яўляецца аўтарам некалькіх кніг аб тэатральным жыцці Беларусі, пытаннях драматургіі. Сярод іх – «Современники в гриме и без грима» (1963), «Диалог через рампу» і «Николай Еременко» (1967), «Аўтографы Андрэя Макаёнка» (1992), «Карані міфаў : жыццё і творчасць Я. Купалы» (1998). Па сцэнарыях Г. Коласа пастаўлена больш за 20 дакументальных і тэлевізійных фільмаў. Сярод іх – «Земля поет» (1966), «Лариса Александровская» (1975), «Янка Купала. Поклон мой народу за песни» (1981), «Ніколі я не паміраў» (1992, сумесна з У. Скалабанам, Т. Працько), «Минск о времени и о себе» (1997) і інш.