Дата рождения:
15.04.1919 Марчанкі, в., Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
08.01.1954
Краткая справка:
супрацоўнік аэрафлота, удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1954), кавалер ордэнаў Леніна, "Знак Пашаны"
Имена на других языках:
Ромашкин Тимофей Терентьевич (русский);
1711 символ
Справка
Цімафей Цярэнцьевіч Рамашкін нарадзіўся ў вёсцы Марчанкі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў 7 класаў сярэдняй школы. Працаваў на цагляным заводзе, наведваў аэраклуб, стаў авіяматарыстам.
У 1938 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію, быў парашутыстам-дэсантнікам. Скончыў Ульянаўскую авіятэхнічную школу, прымаў удзел у савецка-фінляндскй вайне 1939–1940 гг. Пасля звальнення ў запас працаваў у грамадзянскай авіацыі ў Ленінградзе.
У час Вялікай Айчыннай вайны Ц.Ц. Рамашкін служыў бортмеханікам транспартнага звяна асобнага авіяцыйнага палка, абслугоўваў і рыхтаваў да вылетаў баявыя самалёты. Здзейсніў некалькі баявых вылетаў у якасці паветранага стралка ў небе Карэліі і Фінляндыі, меў баявыя ўзнагароды.
Пасля заканчэння вайны вярнуўся ў грамадзянскую авіяцыю. Жыў у Таліне. Працаваў бортмеханікам пасажырскага самалёта Лі-2 Эстонскай асобнай авіягрупы.
8 студзеня 1954 г. пры выкананні рэйса Талін – Ленінград Цімафей Рамашкін уступіў у cутычку з двума ўзброенымі бандытамі, якія спрабавалі захапіць самалёт, і не даў ім магчымасці весці агонь па экіпажу і пасажырам. Сам пры гэтым быў смяротна паранены.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 сакавіка 1954 г. Цімафею Цярэнцьевічу Рамашкіну за мужнасць і самаадданасць, праяўленыя пры затрыманні бандытаў, пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Камандзір карабля І. Гаранін, другі пілот А. Калінічаў і бортрадыст У. Гладкоў сталі кавалерамі ордэна Чырвонага Сцяга.
Цімафей Рамашкін быў узнагароджаны ордэнамі Леніна (пасмяротна), “Знак Пашаны”, медалямі. Помнік Ц.Ц. Рамашкіну ўстаноўлены ў Мінску, яго імя носіць адна з вуліц сталіцы, Віцебска і вёскі Марчанкі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Герои страны”.