Дата рождения:
10.01.1929 Межная Слабада, в., Клецкі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
10.07.1987
Краткая справка:
літаратуразнавец, крытык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Коласа (1980)
Псевдонимы:
Дзівін М.
Варианты имени:
Ярош Міхась
Имена на других языках:
Ярош Михаил Григорьевич (русский); Ярош Михась (русский);
2534 символа
Справка
Адметнае месца ў даследаванні беларускай літаратуры належыць Міхаілу Рыгоравічу Ярошу. Ён нарадзіўся ў в. Межная Слабада Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства (Польшча, цяпер Клецкі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Да ўз'яднання з БССР скончыў тры класы польскай пачатковай школы, потым вучыўся ў Янавіцкай і Клецкай школах. Пасля заканчэння ў 1953 г. філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта паступіў у аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, дзе застаўся працаваць. У 1958 г. стаў кандыдатам філалагічных навук. Даследаваў праблемы развіцця беларускай драматургіі, паэзіі, творчай індывідуальнасці, традыцый і наватарства. У 1968 г. быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Друкавацца М. Ярош пачаў у 1955 г. Ён напісаў манаграфіі «Драматургія Янкі Купалы» (1959), «Міхась Чарот: нарыс жыцця і творчасці» (1963), «Янка Купала і беларуская паэзія» (1971), «Пятрусь Броўка» (1981), «Пясняр роднай зямлі» (1982). У працы «Янка Купала і Якуб Колас: параўнальны аналіз творчасці» (1988) М. Ярош абагульніў вопыт шматгадовых навуковых пошукаў. Яго кнігі – не традыцыйныя манаграфіі акадэмічнага плана, а своеасаблівыя нарысы, дзе суіснуюць роздум, інтэрв'ю, бытавыя занатоўкі, экскурсы, супастаўленні, асабістыя інтанацыі моцнага гучання. Міхась Ярош з'яўляецца адным з аўтараў двухтомнай «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1–2, 1964–1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Истории советской многонациональной литературы» (т. 4, 1972), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» и «Истории белорусской советской литературы» (1977, Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа, 1980), зборніка «Стыль пісьменніка» (1974), кніг «Беларуская савецкая лірыка» (1979, у суаўтарстве з В. Бечыкам), «Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20–30-х гадоў» (1985), брашур «Міхась Чарот» (1966), Пятрусь Броўка (1975), «Янка Купала и современность» (1981), «В памяти народной» (1982), падручнікаў па гісторыі беларускай літаратуры для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. У перыядычным друку было апублікавана шмат артыкулаў і рэцэнзій М. Яроша пра тэатр і драматургію. Ён напісаў таксама п'есу «Дробязі», якая была змешчана ў шостым нумары часопіса «Тэатральная Беларусь» за 1992 г.
Разнастайная дзейнасць М. Яроша ў галіне літаратуразнаўства (рэцэнзент, гісторык літаратуры, тэарэтык і метадыст, біёграф, тэкстолаг і лектар) дапамагае глыбей зразумець «сакрэты» прафесіі крытыка.