Дубровіч Алесь (сапраўднае імя Рэдзька Аляксей Рыгоравіч)
Дата рождения:
28.02.1910 Каралевічы, в., Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
07.11.1942
Краткая справка:
паэт, удзельнік вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з ініцыятараў стварэння Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў
Псевдонимы:
Дубровіч Алесь; Макар; Мікіта
Варианты имени:
Рэдзька Аляксей Ягоравіч
Имена на других языках:
Редька Алексей Григорьевич (русский);
Криптонимы:
Р-а
1977 символов
Справка
Алесь Дубровіч (Рэдзька Аляксей Рыгоравіч), паэт і ўдзельнік вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, нарадзіўся ў в. Галубічы Дзісенскага павета Віленскай губерні (зараз в. Каралевічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці) у сялянскай сям’і. Вучыўся ў вясковай школе, пасля яе заканчэння займаўся самаадукацыяй.
У 1933 г. А. Дубровіч прымаў удзел у першым нелегальным з’ездзе пісьменнікаў Заходняй Беларусі. Ён быў адным з ініцыятараў стварэння Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў. За падпісанне «Дэкларацыі группы паэтаў да ўсіх пісьменнікаў Заходняй Беларусі» у 1934 г. арыштаваны і па прыгаворы суда правёў у турме больш за два гады. У 1936 г. выйшаў на свабоду.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР А. Дубровіч выбраны ў валасны рабоча-сялянскі камітэт, быў дэлегатам Народнага сходу ў Беластоку (1939). У 1940 г. працаваў карэспандэнтам газеты «Вілейская праўда», друкаваў у ёй вершы, нарысы, карэспандэнцыі. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у падпольнай барацьбе на Глыбоччыне. У лістападзе 1942 г. быў арыштаваны, затым разам з сям’ёй расстраляны.
Друкаваўся А. Дубровіч з 1928 г. у газеце «Доля працы», перыядычных выданнях «Беларуская газета», «Літаратурная старонка», «Беларускі летапіс», «Калоссе». У 1933 г. быў апублікаваны яго першы верш «Беларусь». У паэзіі асвятляў актуальныя палітычныя падзеі і ўздымаў важныя пытанні сацыяльнага становішча насельніцтва: вызваленчая барацьба ў Заходняй Беларусі («Мы», «Зорны край»), цяжар жыцця прыгнечанага народа («Беларусь»), гераізм змагароў і іх унутраныя перажыванні, багаты духоўны свет («Калісь любові хмель вясняны», «Пад звон дратоў, сумуючы»). Характэрная асаблівасць паэзіі А. Дубровіча – спалучэнне публіцыстычнага запалу з мяккім лірызмам. У час знаходжання ў турме пісаў вершы для рукапіснага часопіса «Краты». Яго творы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі «Мы іх не забудзем» (1949), «Сцягі і паходні» (1965), «Крывёю сэрца» (1967), «Ростані волі» (1990).