Дата рождения:
1920 Пірагі, в., Дубровенскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
19.12.1942 Пірагі, в., Дубровенскі раён, Віцебская вобласць
Краткая справка:
удзельнік падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1965)
Имена на других языках:
Хомченовский Владимир Антонович (русский);
1310 символов
Справка
Уладзімір Антонавіч Хамчаноўскі нарадзіўся ў вёсцы Пірагі Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы вучыўся ў Аршанскім педагагічным інстытуце. Адначасова працаваў настаўнікам няпоўнай сярэдняй школы ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці.
Са жніўня 1941 г. Уладзімір Хамчаноўскі быў членам падпольнай групы, з красавіка 1942 г. замяшчаў камандзіра партызанскага атрада імя Шчорса брыгады імя Ракасоўскага. Удзельнічаў у засадах і дыверсіях, ліквідацыі фашысцкіх гарнізонаў, стварэнні партызанскай зоны.
Асабліва вызначыўся ў сваім апошнім баі 19 снежня 1942 г. каля вёскі Гліснаўкі (Полацкі раён Віцебскай вобласці), калі ў ліку 30 партызан трапіў у засаду. Уладзімір Хамчаноўскі прыкрываў адыход таварышаў, знішчыў больш дзясятка гітлераўцаў, быў паранены і, не жадаючы здавацца ў палон, застрэліўся.
У 1965 г. за асаблівыя заслугі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і гераізм Уладзіміру Антонавічу Хамчаноўскаму пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У гонар Уладзіміра Антонавіча Хамчаноўскага ўсталяваны бюст каля школы № 101 у Мінску, мемарыяльная дошка ў пасёлку Расоны. Яго імем названа Клясціцкая сярэдняя школа Расонскага раёна.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».