Дата рождения:
31.08.1850 Чэрнін, в., Светлагорскі раён, Гомельская вобласць
Дата смерти:
1918
Краткая справка:
этнограф, фалькларыст, аўтар зборніка "Мінская губерня і яе народная творчасць у сувязі з апісаннем народных свят і абрадаў", у якім сабраны каштоўны матэрыял па беларускай фалькларыстыцы і этнаграфіі
Варианты имени:
Шыманоўскі Аляксандр Нікіфаравіч
Имена на других языках:
Шимановский Александр Никифорович (русский);
2245 символов
Справка
Нарадзіўся Аляксандр Нічыпаравіч Шыманоўскі ў в. Чэрнін Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Светлагорскі раён Гомельскай вобласці). Першапачатковую адукацыю атрымаў дома і ў Чэрнінскай школе. Скончыў Мазырскую гімназію, Санкт-Пецярбургскі Імператарскі ўніверсітэт (1874). Працаваў настаўнікам рускай мовы і славеснасці 1-й гімназіі г. Кішынёва. Быў стацкім саветнікам. Аляксандр Шыманоўскі неаднаразова прыязджаў на радзіму, у родную вёску, збіраў матэрыял па беларускім фальклоры і этнаграфіі. У 1898 г. падрыхтаваў рукапісны зборнік «Минская губерния и ее народное творчество в связи с описанием народных праздников и обрядов» (захоўваецца ў архіве Расійскага геаграфічнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу). Па змесце і кампаноўцы матэрыялу – гэта фальклорна-этнаграфічны зборнік. У ім ёсць прадмова, 12 раздзелаў і карта Мінскай губерні, на якой адзначаны месцы, дзе збіраліся матэрыялы. Складальнік зборніка ў прадмове называе асоб, якія дапамагалі яму ў пошуку фальклорных звестак. У кнізе змешчаны каштоўны матэрыял па беларускай фалькларыстыцы і этнаграфіі, прадстаўлены погляды аўтара на народную творчасць. У зборніку шмат унікальных твораў, лепшыя з іх запісаны з захаваннем асаблівасцей беларускай мовы. Уключаны разнастайныя па тэматыцы песні: бытавыя, салдацкія, гістарычныя, жніўныя, карагодныя, пра каханне і інш. Абрадавыя і каляндарна-абрадавыя песні прыводзяцца з падрабязным апісаннем абрадаў і каляндарных свят. Шырока прадстаўлены казкі, павер’і, загадкі, прыказкі, гаспадарча-этнаграфічныя назвы і інш. Сярод прыказак і прымавак сустракаюцца прыказкі-пажаданні, праклёны, пагрозы, жарты і інш. Яшчэ ў час вучобы ў гімназіі А. Шыманоўскі зацікавіўся асобай і творчасцю А.С. Пушкіна, які некалі адбываў пакаранне ў Кішынёве. Да 100-годдзя з дня нараджэння рускага паэта ён падрыхтаваў кнігу «Александр Сергеевич Пушкин: о пребывании его в Кишиневе в связи с предыдущей и последующей жизнью» (1900). У ёй змешчаны цікавыя факты, апісаны эпізоды з жыцця і творчасці паэта. Жыццё А. Шыманоўскага абарвалася трагічна – ён быў забіты ля ўласнага дома.
Педагагічны талент этнографа быў адзначаны ордэнамі Святога Станіслава (II і III ступеняў), Святой Ганны (II і III ступеняў) і інш.