Имена на других языках:
Kowalewska Zofia (польский); Ковалевская София (русский);
1130 символов
Справка
Кавалеўская Софія, беларуская фалькларыстка, этнограф і пісьменніца, нарадзілася ў в. Малыя Бакшты Маладзечанскага павета Мінскай губерні ў шляхецкай сям’і. Біяграфічныя звесткі пра яе амаль не захаваліся. Вядома, што С. Кавалеўская цікавілася гісторыяй, этнаграфіяй, фальклорам. Яна вывучала духоўную і матэрыяльную культуру беларусаў, сабрала калекцыю прадметаў народных рамёстваў, твораў мастацтва, а таксама матэрыялы пра паўстанне 1863–1864 гг. на Міншчыне. Софія Кавалеўская з’яўляецца аўтарам працы “Святкаванне вяселля ў Віленскім павеце ў ваколіцах Маладзечна і Радашковіч”, якая была надрукавана ў польскім краязнаўча-этнаграфічным часопісе “Wisła” (“Вісла”, 1900, т 14). Там разам з апісаннем абраду пісьменніца прывяла ўзоры вусна-паэтычнай творчасці (песні, якія суправаджалі сялянскае вяселле ў розныя перыяды). У 1912 г. была выдадзена кніга С. Кавалеўскай “Мінскія абразкі, 1850–1863”, у якой расказваецца пра памятныя мясціны горада, апісваецца гісторыя Мінскай гімназіі, прыводзяцца звесткі пра яе выкладчыкаў. Некаторыя старонкі прысвечаны тэатру і сям’і В. Дуніна-Марцінкевіча.