Дата смерти:
18.07.1943 Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць
Краткая справка:
удзельнік Магілёўскага патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1965)
Имена на других языках:
Лорченко Леонид Дмитриевич (русский);
1870 символов
Справка
Леанід Дзмітрыевіч Лорчанка нарадзіўся ў Магілёве ў сям’і рабочага. Скончыў 8 класаў.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ўступіў у атрад народнага апалчэння. Пасля акупацыі горада нямецка-фашысцкімі захопнікамі стаў падпольшчыкам: збіраў зброю і разведвальныя даныя для партызан, пісаў і расклейваў лістоўкі, учыняў дыверсіі. Так яму ўдалося наклеіць лістоўку на партрэт Гітлера ля ўваходу ў пункт вярбоўкі насельніцтва ў Германію, а аднойчы нават на спіну паліцая, які стаяў на рынку. 23 лютага 1943 г. падчас выступлення генерала Уласава ў Магілёўскім кінатэатры Леаніду Лорчанку ўдалося падлажыць лістоўкі з паведамленнем пра разгром фашыстаў пад Сталінградам на стол прэзідыума.
У красавіку 1943 г. рашэннем падпольнага камітэта ён быў накіраваны ў партызанскі атрад і ўключаны ў дыверсійную групу. Падарваў два чыгуначныя масты і варожы эшалон. У ліпені 1943 г. пры выхадзе партызан з акружэння ў складзе групы прыкрыцця Леанід Лорчанка ўступіў у няроўны бой з праціўнікам ля вёскі Антонава Буда. Калі скончыліся боепрыпасы, апошняй гранатай падарваў сябе і гітлераўцаў, што акружылі яго.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 г. за асаблівыя заслугі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Леаніду Дзмітрыевічу Лорчанку пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Імя Л.Д. Лорчанкі носіць адна з вуліц у Магілёве, вуліца і школа ў Бялынічах. У Магілёве ў памяць аб адважным юнаку ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у Бялынічах – бюст на алеі Герояў. Штогод у Бялынічах ладзіцца валейбольны турнір памяці Л.Д. Лорчанкі, адбываецца рэгіянальны конкурс выканаўцаў патрыятычнай і маладзёжнай песні, раз у два гады праводзіцца абласны конкурс выканаўцаў, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза Лёні Лорчанкі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Герои страны”.