Дата рождения:
28.07.1828 Бурнеўка, в., Круглянскі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерти:
28.01.1901
Краткая справка:
ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-фельдмаршал, адзін з герояў руска-турэцкай вайны 1877–1878 гг.
Варианты имени:
Рамейка-Гурка Іосіф Уладзіміравіч
Имена на других языках:
Гурко Иосиф Владимирович (русский); Ромейко-Гурко Иосиф Владимирович (русский);
2962 символа
Справка
Іосіф Уладзіміравіч Гурка нарадзіўся ў в. Бурнёўка Магілёўскай губерні (цяпер Круглянскі раён Магілёўскай вобласці) у сям'і генерала. У 1846 г. скончыў Пажаскі корпус і быў накіраваны на службу ў лейб-гвардыю. Удзельнічаў у некалькіх кампаніях рускай арміі, у тым ліку і ў Крымскай вайне 1853–1856 гг. 1856 г. атрымаў званне ротмістра і быў залічаны ў світу цара Аляксандра ІІ. У 1861 г. стаў палкоўнікам гвардыі. У 1862–1866 гг. выконваў адміністрацыйныя даручэнні імператара, звязаныя з правядзеннем сялянскай рэформы ў Самарскай, Вяткінскай і Калужскай губернях. З 1866 г. І.У. Гурка зноў на вайсковай службе. У званні генерал-маёра камандаваў 4-м Марыўпальскім гусарскім палком. У 1876 г. прызначаны начальнікам 2-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі. У гэтым жа годзе атрымаў званне генерал-лейтынанта. За перыяд мірнай дзейнасці І.У. Гурка быў узнагароджаны ордэнамі святога Станіслава ІІ ступені (1864) і І ступені (1871), святой Анны ІІ ступені (1867) і І ступені (1873), святога Уладзіміра ІІІ ступені (1869).
Асабліва праявіў сябе І.У. Гурка ў час руска-турэцкай вайны 1877–1878 гг. У ліпені 1877 г. ён узначаліў перадавы атрад рускай арміі, які перайшоў Балканы, вызваліў значную частку Паўднёвай Балгарыі і заняў гарады Казанлык і Шыпку Аднак пад націскам перавышаючых турэцкіх войск быў вымушаны адступіць, утрымліваючы Шыпкінскі перавал. У перыяд баёў за Плеўну І.У. Гурка камандаваў усімі гвардзейскімі часцямі. Разам з генералам М.Д. Скобелевым (на той час начальнікам 16-й пяхотнай дывізіі) завершыў акружэнне крэпасці, 50-тысячны гарнізон якой быў вымушаны здацца. У снежні 1877 г. армія І.У. Гуркі зноў перайшла Балканы, якія лічыліся недаступнымі зімой, і захапіла Сафію. Пасля ўзяцця горада туркі былі разбіты пад Філіпопалем і Тышкісенам, без бою здалі Андрыянопаль. За выдатнае кіраўніцтва войскамі ў час баёў І.У. Гурка ў 1877 г. атрымаў званне генерал-ад’ютанта (у ліпені), генерала ад кавалерыі (у снежні). У гэтым жа годзе яго ўзнагародзілі ордэнам святога Георгія ІІІ ступені і залатой шабляй з брыльянтамі.
Пасля вайны І.У. Гурка з'яўляўся памочнікам галоўнакамандуючага войскамі гвардыі і Санкт-Пецярбургскай ваеннай акругі, часовым генерал-губернатарам Санкт-Пецярбурга (1879–1880), камандуючым Адэскай ваеннай акругі (1882–1883). 3 ліпеня 1883 г. па снежань 1894 г. з'яўляўся генерал-губернатарам Прывісленскага краю і Варшавы, камандуючым войскамі Варшаўскай акругі. З 1886 г. – член Дзяржаўнага савета Расійскай Імперіі. 6 снежня 1894 г. атрымаў званне генерал-фельдмаршала. Ён быў ўзнагароджаны ордэнамі святога Георгія ІІ ступені (1879), Белага Арла (1882), святога Аляксандра Неўскага (1884), святога Уладзіміра І ступені (1891). У маі 1896 г. ён стаў кавалерам ордэна святога Андрэя Першазванага.
Апошнія гады жыцця І.У. Гурка правёў ў сваім маёнтку Сахарава (Цвярская губерня). Памёр 15 студзеня 1901 г.
Матэрыял падрыхтаваны Магілёўскай абласной бібліятэкай імя У. І. Леніна ў 2018 г.