Дата рождения:
18.12.1922 Майсеенкі, в., Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
ліпень 1960
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны ІІ-й ступені, медалямі. Імя Героя прысвоена Пальмінскай сярэдняй школе Гарадоцкага раёна
Имена на других языках:
Аверченко Николай Иванович (русский);
1659 символов
Справка
Мікалай Іванавіч Аверчанка нарадзіўся ў вёсцы Майсеенкі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сямігодкі працаваў у калгасе.
У маі 1941 г. стаў чырвонаармейцам. Скончыў ваеннае артылерыйскае вучылішча і ў чэрвені 1942 г. атрымаў накіраванне на фронт. Камандзір гарматы 823-га артылерыйскага палка старэйшы сяржант Аверчанка вызначыўся ў баі 14 красавіка 1945 г., дзе знішчыў 4 кулямёты, дзот і вялікую колькасць гітлераўцаў. 24 красавіка 1945 г. артылерыйскі разлік пад яго камандаваннем знішчыў 3 кулямёты праціўніка, чым аказаў дапамогу чырвонаармейцам у фарсіраванні ракі Шпрэ. 27 красавіка 1945 г. у баях на вуліцах Берліна гармата старэйшага сяржанта Аверчанкі трапіла пад перакрыжаваны агонь нямецкіх аўтаматчыкаў. Мікалай Аверчанка, адрэзаны ад сваіх, вырашыў прыняць бой. Ён загадаў наводчыку гарматы весці абстрэл, чым адрэзаў гітлераўцам шляхі адыходу. Байцы Аверчанкі ў рукапашнай сутычцы знішчылі 10 і ўзялі ў палон 20 варожых салдат і афіцэраў. Адважны камандзір быў цяжка паранены, але не пакінуў свой баявы разлік да канца бою.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Мікалаю Іванавічу Аверчанку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Да 1954 г. М.І. Аверчанка працягваў службу ў Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі жыў і працаваў у Эстоніі. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны ІІ-й ступені, медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».