Дата рождения:
11.03.1923 Касцюковічы, г., Магілёўская вобласць
Дата смерти:
04.08.1943
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі
Имена на других языках:
Антонов Михаил Моисеевич (русский);
1527 символов
Справка
Міхаіл Майсеевіч Антонаў нарадзіўся ў пасёлку Касцюковічы (цяпер горад) Магілёўскай вобласці ў сям’і служачага. Праз некаторы час сям’я Антонавых пераехала ў Краснаполле, дзе Міхаіл скончыў сярэднюю школу. У 1940 г. стаў чырвонаармейцам, скончыў Ульянаўскае танкавае вучылішча і летам 1941 г. быў накіраваны на фронт.
Адважны афіцэр-танкіст праявіў выключную мужнасць і гераізм у баях за горад Арол. З даручаным яму ўзводам танкаў «Т-34» ён шмат разоў атакаваў непрыяцеля, асабіста падбіў пяць варожых танкаў і чатыры гарматы, знішчыў больш чатырох дзясяткаў салдат праціўніка. Раніцай 4 жніўня 1943 г. танкавы ўзвод Міхаіла Антонава падышоў да ўсходняй ўскраіны Арла. Экіпаж камандзіра першым уступіў у бой, знішчыў некалькі дзясяткаў варожых салдат і раздавіў гусеніцамі супрацьтанкавую гармату. Раптам «Т-34» трапіў пад агонь нямецкіх гармат і загарэўся. Старэйшы лейтэнант Антонаў паспеў пакінуць падпалены танк, аднак адразу трапіў пад агонь варожага кулямётчыка. У гэты момант Міхаіл Антонаў кінуўся на кулямёт і коштам свайго жыцця прымусіў яго замаўчаць.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 жніўня 1943 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Міхаілу Майсеевічу Антонаву было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Міхаіл Антонаў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі. Імем Героя названы вуліцы ў Краснаполлі і Арле.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».