Дата рождения:
15.12.1913 Быхаў, г., Магілёўская вобласць
Дата смерти:
22.07.1944 Латвія
Краткая справка:
удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945), кавалер ордэнаў Леніна, Айчыннай вайны ІІ ст.
Имена на других языках:
Орловский Константин Иванович (русский);
1566 символов
Справка
Канстанцін Іванавіч Арлоўскі нарадзіўся ў Быхаве Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы-сямігодкі працаваў аўтамеханікам у родным горадзе. У 1934 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1939 г. скончыў Бабруйскае танкавае вучылішча. Удзельнічаў у паходзе РСЧА ў Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь, савецка-фінляндскай вайне 1939–1940 гг.
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны К.І. Арлоўскі знаходзіўся ў дзеючай арміі. Ваяваў у складзе танкавай брыгады на Заходнім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах. У ліпені 1944 г. у час рэйду па тылах ворага батальён Канстанціна Арлоўскага з баямі прайшоў па тэрыторыі Латвіі звыш трох соцень кіламетраў. Танкісты прарвалі абарончыя ўмацаванні праціўніка, парушылі камунікацыі і сувязь, знішчылі каля 300 салдат, 12 танкаў, 8 самаходак, 8 танкетак, звыш 40 розных гармат, чым забяспечылі імклівы наступ усёй танкавай брыгады. 22 ліпеня 1944 г. Канстанцін Арлоўскі загінуў у баі на шашы Даўгаўпілс – Рэзэкне.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Канстанціну Іванавічу Арлоўскаму было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (пасмяротна), Айчыннай вайны ІІ-й ступені. У памяць аб К.І. Арлоўскім адна з вуліц і два завулкі Быхава носяць яго імя. На будынку, дзе раней размяшчалася школа, у якой вучыўся Герой, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».