Дата рождения:
26.11.1908 Вылева, былая в., Добрушскі раён, Гомельская вобласць
Дата смерти:
20.06.1969
Краткая справка:
удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945)
Имена на других языках:
Басенков Пётр Харитонович (русский);
1605 символов
Справка
Пётр Харытонавіч Басянкоў нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння пачатковай школы пераехаў у Гомель, дзе працаваў слесарам. У 1930 г. служыў у Чырвонай Арміі, прымаў удзел у савецка-фінляндскай вайне 1939–1940 гг., з чэрвеня 1941 г. на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Пётр Басянкоў ваяваў пад Сталінградам, на Курскай дузе, у Беларусі, Прыбалтыцы, Усходняй Прусіі і Германіі.
Механік-вадзіцель танка «Т-34» 326-га танкавага батальёна 117-й танкавай брыгады 1-га танкавага корпуса 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту Пётр Басянкоў асабліва вызначыўся пры вызваленні Латвіі. 18 верасня 1944 г. каля горада Добеле экіпаж «трыццацьчацвёркі», у складзе якой быў старэйшы сяржант Басянкоў, адбіў восем контратак непрыяцеля, знішчыў тры танкі і адну самаходку. У гэтым баі астатнія члены экіпажа загінулі, аднак Пётр Басянкоў не спыніў бою і пратрымаўся да падыходу сваіх.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старэйшаму сяржанту Басянкову Пятру Харытонавічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая зорка».
У 1946 г. П.Х. Басянкоў быў дэмабілізаваны. Жыў і працаваў у Адэсе, у пасёлку Касцюкоўка (цяпер у межах Гомеля). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І-й і ІІ-й ступеняў, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Яго імя носяць вуліцы ў Гомелі і Добрушы.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. на аснове даведкі, размешчанай на сайце інтэрнэт-праекта “Герои страны”.