Дата рождения:
12.02.1918 Дзяржынск, г., Мінская вобласць
Дата смерти:
24.12.1993
Краткая справка:
лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945), узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны І і ІІ ст., Чырвонай Зоркі, медалямі
Имена на других языках:
Бурак Александр Кондратьевич (русский);
1734 символа
Справка
Аляксандр Кандратавіч Бурак нарадзіўся ў горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці ў сям’і рабочага. У 1932 г. скончыў 7 класаў мясцовай школы. Працаваў слесарам на Мінскім вагонарамонтным заводзе.
У 1938 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і з красавіка 1942 г. служыў намеснікам камандзіра эскадрыллі штурмавога авіяцыйнага палка на Бранскім, Калінінскім, 1-м і 4-м Украінскім франтах. Да студзеня 1945 г. Аляксандр Бурак здзейсніў 102 паспяховыя баявыя вылеты на штурмоўку чыгуначных эшалонаў, аэрадромаў, жывой сілы і тэхнікі праціўніка. Знішчыў 28 танкаў, 3 батарэі зенітнай артылерыі, 3 самалёты на аэрадромах.
У маі 1943 г. падчас штурмавога налёта на горад Казельск Калужскай вобласці яго самалёт быў падбіты варожай зенітнай артылерыяй. Лётчык быў цяжка паранены, але працягваў атакаваць праціўніка. На пашкоджанай машыне Аляксандр Бурак пераляцеў цераз лінію фронту і пасадзіў самалёт на сваёй тэрыторыі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Аляксандру Кандратавічу Бураку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Пасля вайны Аляксандр Бурак працягваў службу ў паветраных сілах. Скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы. З 1956 г. падпалкоўнік А.К. Бурак у запасе. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны І-й і ІІ-й ступеняў, Чырвонай Зоркі, медалямі. У Дзяржынску на Алеі Герояў устаноўлены памятны знак А. Бураку.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».